Знайсці
09.12.2022 / 16:22РусŁacБел

Чарговага палітвязня асудзілі па «справе Зельцэра»

У Мінскім гарадскім судзе да двух гадоў калоніі па «справе Зельцэра» асудзілі 43-гадовага палітвязня Дзяніса Ядзевіча. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Такі прысуд вынесла суддзя Анжэла Касцюкевіч яшчэ 11 лістапада, але пра вынік суда стала вядома толькі цяпер, піша «Вясна».

Дзяніс Ядзевіч быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў Мінску па крымінальнай справе, заведзенай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Дзяніс Аляксандравіч Ядзевіч 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930