Знайсці
09.12.2022 / 15:007РусŁacБел

Лукашэнка пра заявы Меркель: Яна паступіла брыдка. Лепш сядзела б і не вылазіла

Экс-канцлер Нямеччыны Ангела Меркель паступіла дробязна і брыдка, зрабіўшы нядаўнія заявы наконт мірных перамоў у Мінску і заключаных некалькі гадоў таму Мінскіх пагадненняў па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у Бішкеку, адказваючы на пытанні журналістаў, піша БелТА.

Мінск. Люты 2015 года. Фота: President.gov.by

«Павінен вам сказаць, я Уладзіміру Уладзіміравічу (Пуціну) свой пункт гледжання наконт гэтага выказаў. Калі гэта так было б, як яна кажа, гэта агідна. Але гэта не так. І тое, як ёсць насамрэч, гэта не проста агідна — гэта брыдка. Меркель… я таксама гэтага не чакаў. І прэзідэнт Расіі аб гэтым сказаў: ён не чакаў такога выпаду ад Ангелы Меркель. Яна паступіла дробязна, брыдка. Яна хоча быць у трэндзе. Мінскія пагаднення і пазіцыя Меркель, як і іншых, у тым ліку і Парашэнкі, былі тады вельмі сур'ёзныя. Уяўляеце, пасля мінскіх пасяджэнняў увесь свет казаў пра тое, што нарэшце зрабілі крок і падпісалі гэтыя пагадненні. Скончылася вайна, перасталі гінуць людзі. Усё гэта пазітыўна ацэньвалі», — сказаў Лукашэнка.

«Калі падманвалі і рыхтаваліся да вайны, гэта агідна. А тое, што кажа сёння Меркель, паўтараючы Парашэнку, — гэта брыдка. Гэта трэнд. І яны хочуць у ім быць. Другое — Меркель не хоча, каб яе сёння на фоне падзей ва Украіне абвінавачвалі: «Ну ты там, ты ж ездзіла з Аландам, прадстаўляла Еўропу, і ты штурхала Украіну не туды, куды трэба!» Яна пачынае апраўдвацца. Яшчэ раз падкрэсліваю: брыдка і няварта. Лепш сядзела б і не вылазіла. Гэтым самым яна перакрэсліла ўсё тое, што яна рабіла і для Германіі, і для Еўрапейскага Саюза. А мы да яе ставіліся сур'ёзна. І Расія да яе ставілася сур'ёзна. Але, як бачыце, памыліліся. Яна аказалася такой жа дробязнай, як усе сённяшнія лідары Еўропы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

***

«Мінскія пагадненні 2014 года былі спробай даць час Украіне. Яна таксама выкарыстала гэты час, каб стаць мацнейшай, як вы можаце бачыць сёння. Украіна 2014/15 — гэта не Украіна сёння», — заявіла Меркель у сераду, прывёўшы ў якасці прыкладу баі за Дэбальцава ў Данецкай вобласці ў 2015 годзе.

«І я вельмі сумняваюся, што тады краіны НАТА маглі зрабіць столькі, колькі робяць цяпер для дапамогі Украіне», — дадала экс-канцлер.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
17
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
17
0
Дзіпламат/адказаць/
09.12.2022
Вадя, а ешчо цвяты падносіл, умные кампліменты гаварыл, салам (собственнава пасолу, с прыправамі!!!) угашчал. Відзіма, сала не панравілась, паэтаму...
0
Вадя/адказаць/
09.12.2022
Дзіпламат, Точно.Так улыбался и задом вилял...Обманула фрау .Бывшие немецкие комсомолки они такие...
0
Valadzimir/адказаць/
10.12.2022
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930