Знайсці
09.12.2022 / 09:24РусŁacБел

На Сардзініі знікла яхта расійскага алігарха Мазепіна

Брытанская газета Guardian паведамляе, што на Сардзініі знікла яхта расійскага мільярдэра, ураджэнца Мінска Дзмітрыя Мазепіна, якая, па даных выдання, была арыштаваная ўладамі Італіі з-за санкцый, уведзеных пасля расійскага ўварвання ва Украіну.

Як піша Guardian, 22-метровая яхта «Алдабара» коштам ад 700 тысяч да 1 млн еўра знаходзілася ў порце Ольбіі, але была арыштаваная ў сакавіку, калі Мазепін апынуўся ў ліку расійскіх бізнэсоўцаў, якія падпалі пад санкцыі.

Па звестках газеты, яхта знаходзілася ў Ольбіі да чэрвеня, а затым знікла — і адбылося гэта за некалькі гадзін да таго, як яе афіцыйна абвясцілі ўласнасцю Мазепіна.

«Мазепін ведаў, што ён у спісе, але змог максімальна скарыстацца часам, на працягу якога мы высвятлялі, што судна належыць яму. Таму што нам трэба было расследаваць увесь ланцужок уласнікаў, — сказала газеце крыніца ў італьянскай фінансавай паліцыі. — Калі мы былі ў працэсе пацверджання ўласнасці, яе забралі».

Па даных паліцыі, Мазепін наняў замежную кампанію, якая ў сваю чаргу заплаціла італьянскаму капітану, які адвёў яхту з Ольбіі. Паліцыя Італіі ўстанавіла, што апошні раз яе бачылі ў порце Бізерта ў Тунісе, аднак пра яе цяперашняе месцазнаходжанне нічога не вядома.

Guardian паведамляе, што зараз італьянскія ўлады могуць аштрафаваць на 500 тыс. еўра за незаконны вываз яхты самога Мазепіна, кампанію, датычную да яе вывазу, і капітана.

У публікацыі сказана, што на Сардзініі таксама арыштаваная віла, якая належыць Мазепіну.

Мазепін узначальвае раду дырэктараў «Уралхіма», ён уключаны ў санкцыйныя спісы ў ЕС і Вялікабрытаніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930