Знайсці
09.12.2022 / 09:14РусŁacБел

Пад Масквой загарэўся гандлёвы комплекс «Мега Хімкі». Плошча пажару складае 18 тысяч квадратных метраў

У ноч на пятніцу пачаўся моцны пажар у буйным гандлёвым комплексе «Мега Хімкі», размешчаным на Ленінградскай шашы, каля мяжы Масквы і Маскоўскай вобласці.

Гандлёвы комплекс гарыць па ўсёй плошчы, і плошча пажару складае 18 тыс. квадратных метраў. Яму прысвоена чацвёртая катэгорыя складанасці, адна з самых высокіх.

Каля 8:30 па маскоўскім часе экстранныя службы заявілі журналістам, што пажар быў лакалізаваны на плошчы 7 тыс. квадратных метраў.

Прадстаўнік МНС сказаў Інтэрфаксу, што загарэўся дах гіпермаркета «OBI». Супрацоўнікі экстранных службаў сказалі ТАСС, што ў «OBI» адбыўся выбух, пасля якога пачалося абвальванне канструкцый.

Паведамляецца аб гібелі прынамсі аднаго чалавека. «Па папярэдніх даных, загінуў як мінімум адзін чалавек. Мужчына, магчыма, ахоўнік. Яго цела выяўлена пры правядзенні разведкі», — цытуе Інтэрфакс супрацоўнікаў экстранных службаў.

МНС мае намер прыцягнуць да тушэння пажару авіяцыю. На дапамогу прыбылі пажарныя з Масквы.

На відэа, якія публікуюцца ў тэлеграм-каналах, відаць зарыва і слупы дыму над гандлёвым цэнтрам.

Акрамя таго, чутныя і бачныя дастаткова магутныя выбухі. Паводле звестак экстранных службаў, на якія спасылаюцца расійскія інфармагенцтвы, у аддзеле будматэрыялаў выбухаюць аэразолі і банкі з фарбай.

Супрацоўнікі экстранных службаў сказалі Інтэрфаксу, што ў ліку меркаваных версій ёсць і падпал. «Разглядаюцца розныя версіі, уключаючы тэхнічныя — кароткае замыканне ў элетрасетцы. Таксама дапускаюцца наўмысныя дзеянні, гэта значыць, падпал», — цытуе агенцтва сваю крыніцу.

Карэспандэнты ТАСС перадаюць такія словы неназванага прадстаўніка экстранных службаў: «Асноўная версія пажару — кароткае замыканне. Узгаранне ўзнікла ў краме «ОBI». Прычынай вялікага распаўсюду агню стаў выбух». Пры гэтым суразмоўца агенцтва РІА Навіны назваў асноўнай версіяй падпал.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930