Знайсці
09.12.2022 / 08:39РусŁacБел

FT: Украінскія дроны, якія атакавалі аэрадромы ў Разанскай і Саратаўскай абласцях, былі створаныя сумесна з прыватным бізнэсам

Пра гэта паведаміў The Financial Times дарадца ўрада Украіны па пытаннях абароны, які пажадаў захаваць ананімнасць.

Суразмоўца выдання падкрэсліў, што прыватная кампанія, якую ён не стаў называць, сумесна з дзяржаўнымі структурамі можа «часта» вырабляць новыя такія беспілотнікі.

Як адзначае The Financial Times, раней высоўваліся версіі, што дроны, якія атакавалі расійскія ваенныя аэрадромы, — або распрацоўка «Украбаронпрама», які анансаваў беспілотнік з далёкасцю палёту да 1000 кіламетраў, або, што эксперты лічылі больш верагодным, глыбока мадэрнізаваныя Ту-141, распрацаваныя ў СССР.

Калі гаворка ідзе аб беспілотніках, распрацаваных і сабраных ва Украіне, піша выданне, то гэта паказвае, што краіна здольная ствараць такія тэхнічна складаныя апараты нават у ваенны час.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера