Знайсці
08.12.2022 / 22:44РусŁacБел

Выйшаў на волю 70-гадовы палітвязень Віталь Зарадзей

9 жніўня 2021 года Віталю Зарадзею прысудзілі два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Тэрмін ён адбываў у шклоўскай папраўчай калоніі № 17, а цяпер выйшаў на волю, паведаміў «Белсат».

Берасцеец Віталь Зарадзей — былы вайсковец, ліквідатар аварыі на ЧАЭС. Мужчыну затрымалі 29 сакавіка 2021 года. Яго абвінавацілі ў тым, што падаваў у канцылярыі судоў позвы, дзе, паводле экспертыз, «дапускаў негатыўную ацэнку» суддзяў і Аляксандра Лукашэнкі. Сілавікі налічылі 7 такіх «правапарушэнняў».

Даведацца, якімі ж словамі Віталь Зарадзей пакрыўдзіў Лукашэнку і суддзяў, не давялося: гэтую частку суда закрылі.

Віталь Зарадзей быў адным з найстарэйшых паводле ўзросту палітвязняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера