Еўрапал ліквідаваў сетку арганізатараў нелегальнай міграцыі з Беларусі ў Еўрасаюз
Спецслужбы Польшчы, Эстоніі, Германіі, Літвы і Латвіі ў рамках сумеснай аперацыі ліквідавалі злачынную сетку, якая арганізавала незаконную перапраўку мігрантаў з Беларусі ў краіны Еўрасаюза. Пра гэта паведаміла польская памежная служба.
У рамках крымінальнай справы пагранатрад затрымаў 8 грамадзян Польшчы, 9 — Украіны, 2 — Туніса, 2 — Грузіі, па 1 грамадзяніне Ірака і Беларусі. Усяго 23 чалавекі. Агульная ж колькасць затрыманых дасягнула 61 чалавек.
Злачынная група дзейнічала з восені 2021 года і перавозіла іншаземцаў у Германію і Вялікабрытанію праз Польшчу. Кошт падобнага «тура», па інфармацыі польскага памежнага ведамства, складаў да 15 тыс. еўра з чалавека. Члены групоўкі зарабілі на гэтым каля 16 млн еўра.
Чытайце таксама:
У Польшчы выкрылі групоўку, якая незаконна вазіла мігрантаў праз Беларусь
16
0
3
0
0
0
Каментары
35
Цікава /адказаць/09.12.2022
Найбольш удзельнікаў - з Украіны. Навошта яны гэта робяць?
41
Вадя/адказаць/09.12.2022
Было бы интересно узнать, кто из задержанных использовал при этом служебное положение
50
Калючы дрот/адказаць/09.12.2022
Галоўныя злачынцы ў гэтым пытанні зараз ва ўладзе ў Беларусі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Абралі самую прыгожую супрацоўніцу Белчыгункі
 3
Генштаб УСУ паказаў кадры атакі па аэрадроме ў Джанкоі
 1
Вольга Лойка адказала Халезіну: «Гэта не працуе» — забівае. Думайце, што працуе, і спрабуйце паўтарыць
 16
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера