Знайсці
08.12.2022 / 16:51РусŁacБел

Гаспадар з Астравеччыны атрымаў міжнародную экалагічную прэмію

Днямі Аляксандр Дарашэвіч, гаспадар хутара Камарышкі, што на Астравеччыне, атрымаў сертыфікат пераможцы міжнароднай прэміі «Энергетычны глобус». Так журы адзначыла праект па вырабе і ўстаноўцы калод для пчол. Урачыстае ўзнагароджанне зладзілі ў sos-вёсцы ў Бараўлянах, паведамляе «Рэгіянальная газета».

«Наша аграэкасядзіба арганізоўвае і ўдзельнічае ў многіх праектах, накіраваных на захаванне біяразнастайнасці. Гэта значыць, мы ўдзельнічаем у рашэнні задач, накіраваных на ўстойлівае развіццё. Адзін з праектаў — гэта выраб і ўстаноўка калод для пчол, альбо бортніцтва, якое ўнесена ў сусветную спадчыну.

Мы лічым, што ўнікальнасць нашага праекта ў тым, што памяняны прыярытэты. Бортніцтва — промысел, накіраваны на атрыманне экалагічнага прадукту — мёду. А наша мэта — стварэнне ўмоў для жыцця дзікіх пчол. Калі яны засяліліся ў калоды, усё для іх спрыяльна і ёсць лішкі мёду, то яны ім з намі падзеляцца», — так апісаў свой праект Аляксандр Дарашэвіч.

Сусветная прэмія за ўстойлівае развіццё «Энергетычны глобус» («Energy Globe») на сёння з’яўляецца самай вядомай экалагічнай прэміяй ва ўсім свеце, заснаванай амерыканскім агенцтвам Arthur D. Little.

Для ўдзелу ў ёй можна прадстаўляць праекты, якія абараняюць наша навакольнае асяроддзе. Удзельнічаюць прыватныя асобы, кампаніі і НДА. Удзел бясплатны.

Усе праекты могуць разглядацца як на нацыянальнай, так і на глабальнай аснове. Праект пра бортніцтва перамог на нацыянальнай аснове.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера