Знайсці
08.12.2022 / 16:119РусŁacБел

Асуджаную ў Расіі баскетбалістку Грайнер абмянялі на «гандляра смерцю» Віктара Бута

Баскетбалістку зборнай ЗША Брытні Грайнер, асуджаную на 9 гадоў калоніі за наркотыкі, памянялі на Віктара Бута, які з 2008 года знаходзіцца ў зняволенні ў ЗША і асуджаны на 25 гадоў за кантрабанду зброі.

Спартсменку затрымалі ў лютым 2022 года. Тады Брытні Грайнер, якая выступала за екацярынгбургскі клуб УГМК, прыляцела ў Расію, і на таможні ў яе рэчах знайшлі забароненае ў Расіі рэчыва — гашышны алей.

У пачатку жніўня суд прызнаў Грайнер вінаватай у кантрабандзе наркотыкаў і вынес ёй прысуд у 9 гадоў зняволення, а таксама штраф у 1 мільён расійскіх рублёў. Ён, дарэчы, наўрад ці выкліча ў Грайнер цяжкасці. Амерыканка лічылася самай высокааплатнай баскетбалісткай у свеце і атрымлівала ва УГМК заробак памерам у 2 мільёны даляраў.

Джо Байдэн у прысутнасці Энтані Блінкена і Камілы Харыс, а таксама жонкі Грайнер пагаварылі з ёй па тэлефоне пасля вызвалення.

Дзяўчына ўжо ляціць дадому.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
08.12.2022
Чытацель і Рэлікт (!) Папершае, чаму на мове акупантаў? Што з вамі ня так? Падругое, ваш слабенькі страўнік ня ўцяміць што чалавек можа не любіць мужыкоў? Ці колер яе скуры вас заблытаў? Бут не заслугоўвае быць на волі, спадзяюся ў расеі яму будзе горш American, гэта вы тут не належыце
1
Алкадий /адказаць/
09.12.2022
Давеча Сергей Любарский на своём youtube-канале популярно рассказал всю эту историю. Тот/та, кого освободили в обмен на торговца оружием Бута - вообще была освобождена бесстыдно. Потому что до неё в Америке уже сидит два человека и один из них больной американский учитель-пенсионер. В общем как-то даже стыдно, от Америки такая трусость...
0
Максим Дизайнер/адказаць/
10.12.2022
Отмучалась бедненькая
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера