Знайсці
08.12.2022 / 15:57РусŁacБел

Чарговы прысуд па «справе Зельцэра»: два з паловай гады калоніі за каментары

У Гомельскім абласным судзе 11 лістапада асудзілі палітзняволенага Руслана Асятрова паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў мужчыну два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».

Руслана Асятрова затрымалі 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, заведзенай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Руслан Ігаравіч Асятроў)

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера