Знайсці
08.12.2022 / 15:39РусŁacБел

Чырвоны Крыж атрымаў доступ да ўкраінскіх ваеннапалонных на расійскім баку

Камісія Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) наведала ўкраінскіх і расійскіх ваеннапалонных. Візіт, як паведамляецца, адбыўся на мінулым тыдні, але заява аб ім была распаўсюджана толькі сёння.

Раней прарасійская адміністрацыя на акупаваных тэрыторыях на ўсходзе Украіны перашкаджала доступу міжнародных назіральнікаў у месцы ўтрымання ўкраінскіх ваеннапалонных — у заяве МКЧК падобныя візіты ахарактарызаваны як спарадычныя.

Пакуль незразумела, што прымусіла расійскі бок пачаць супрацоўнічаць.

Украіна ніколі не перашкаджала рабоце міжнародных гуманітарных арганізацый.

Паведамляецца, што прадстаўнікі МКЧК даставілі палонным з абодвух бакоў гуманітарную дапамогу — сродкі асабістай гігіены, коўдры, цёплую вопратку і кнігі.

Таксама пасля наведвання ўдзельнікі місіі звязаліся з роднымі кожнага ваеннага і апісалі абстаноўку.

Мэта камітэта Чырвонага Крыжа — праверыць умовы ўтрымання і лячэння ваеннапалонных, гаворыцца ў заяве.

Каментароў МКЧК аб становішчы спраў і стане ваеннапалонных пакуль няма. У ходзе ранейшых візітаў да расійскіх ваеннапалонных на ўкраінскім баку камітэт фіксаваў некаторыя парушэнні.

Да канца гэтага тыдня плануецца яшчэ адно наведванне ўкраінскіх палонных.

Права Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа як незалежнай гуманітарнай арганізацыі на рэгулярныя наведванні месцаў утрымання ваеннапалонных, а таксама на размовы з імі ў адсутнасці наглядчыкаў, абаронена трэцяй Жэнеўскай канвенцыяй, падпісанай і Расіяй, і Украінай.

Аднак падчас гэтай вайны міжнародныя назіральнікі рэгулярна атрымлівалі адмовы ў доступе да ваеннапалонных, і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў мінулым папракаў МКЧК у бяздзейнасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930