Знайсці
08.12.2022 / 09:45РусŁacБел

У другой паводле памеру ІТ-кампаніі Беларусі — вялікія перамены. Што вядома?

iTechArt — другая ў Беларусі паводле памеру штату пасля EPAM — рыхтуецца да рэбрэндынгу, у тым ліку да змены назвы. Пра гэта dev.by паведамілі супрацоўнікі кампаніі.

Работнікі iTechArt атрымалі ліст, у якім паведамляецца пра рэбрэндынг (скрыншоты ліста ёсць у распараджэнні рэдакцыі). У лісце напісана, што ўсім супрацоўнікам раскажуць падрабязнасці ў студзені 2023 года, а публічны прэс-рэліз мае з’явіцца ў лютым. 

Вядома, што ў iTechArt з’явіцца новая назва (крыніцы dev.by не змаглі сказаць, якая менавіта). 

Над рэбрэндынгам працуе дызайнерская студыя Pentagram. У партфоліа студыі — працы з Yahoo, Slack, MasterCard, Rolls-Royce, Jack Daniels ды іншымі вядомымі брэндамі. 

Невядома, ці падпадуць пад рэбрэндынг усе офісы кампаніі, уключна з офісамі ў Беларусі. На працягу 2022 года шэраг міжнародных кампаній змяніў назвы сваіх беларускіх юрыдычных асоб (напрыклад, IBA Group, Adani, Currency.com).

У прэс-службе iTechArt ад каментароў адмовіліся, спаслаўшыся на канфідэнцыйнасць інфармацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930