Знайсці
07.12.2022 / 22:303РусŁacБел

У Перу прэзідэнт распусціў парламент. А яму абвясцілі імпічмент

Прэзідэнт Перу Пэдра Кастылья распусціў Кангрэс (аднапалатны парламент) Рэспублікі і ўвёў у краіне каменданцкую гадзіну. Пра гэта ён абвясціў у тэлезвароце да насельніцтва, піша РБК.

Педра Кастылья з жонкай. Фота: AP Photo / Guadalupe Pardo

«Уводзяцца наступныя меры: распусціць часова Кангрэс і прызначыць урад у рамках надзвычайнай і выключнай сітуацыі. Як мага хутчэй прызначыць [дату] выбараў у новы Кангрэс з устаноўчымі паўнамоцтвамі для распрацоўкі новай Канстытуцыі ў тэрмін не больш за дзевяць месяцаў», — сказаў прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы даручыў рэарганізаваць судовую сістэму ў краіне.

Каменданцкая гадзіна будзе дзейнічаць па ўсёй краіне ў перыяд з 22:00 да 4:00 штодня.

У сваю чаргу парламент прагаласаваў за адхіленне ад улады Пэдра Кастылья ў ходзе працэсу па яго імпічменце. У краіне пачаўся канстытуцыйны крызіс.

Ігнаруючы спробу Кастылья закрыць кангрэс, заканадаўцы працягнулі працэдуру імпічменту, атрымаўшы 101 голас за яго адхіленне, шэсць супраць, і 10 ўстрымаліся. Заканадаўчы орган заклікаў віцэ-прэзідэнта Дзіну Балуартэ заняць пасаду кіраўніка дзяржавы.

Таксама з'явілася інфармацыя, што паліцыя затрымала Педра Кастылью.

***

Кангрэс раней абвінаваціў Кастылья ў здзяйсненні карупцыйных злачынстваў. Прэзідэнт у звароце адхіліў абвінавачванні і назваў іх бяздоказнымі. Частка парламента лічыць змяшчэнне прэзідэнта «адзіным пунктам у парадку дня» з моманту яго ўступлення на пасаду, адзначыў Кастылья.

Пасля выступлення прэзідэнта ў штаб-кватэры паліцыі, якая выступіла на баку Кангрэса, пачалася экстранная нарада. Ёсць звесткі, што Кангрэс падтрымалі ўзброеныя сілы краіны. Вайскоўцы неўзабаве выступяць з афіцыйнай заявай.

У адстаўку падалі міністр культуры Перу Сільвана Роблес, міністр адукацыі Разенда Серна, міністр юстыцыі Фелікс Шэра, міністр эканомікі Курт Бурнеа, міністр замежных спраў Сезар Ланда і міністр працы Алехандра Салас і іншыя палітыкі. Дзеянні Кастылья асудзіла віцэ-прэзідэнт краіны Дзіна Балуартэ.

Генеральная пракуратура Перу абвінаваціла кіраўніка дзяржавы ў грубым парушэнні Канстытуцыі. Кіраўнік ведамства Даніэль Сорыа прыгразіў завесці супраць Кастылья крымінальную справу. Старшыня Канстытуцыйнага суда Франсіска Маралес назваў тое, што адбываецца, пераваротам. Ён заклікаў Кангрэс перадаць паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы Балуартэ.

Кастылья — былы настаўнік з сялянскай сям'і — перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у 2021 годзе з вынікам у 50,12% галасоў супраць 49,87% у канкурэнта. Ён абагнаў саперніцу — Кейка Фухіморы ад партыі «Народная сіла» — на 44 263 галасы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Таксама калгаснік/адказаць/
07.12.2022
Штосьці мне гэта нагадвае
1
Gorliwy Litwin/адказаць/
08.12.2022
Ат, са шчырай сялянскай сям'і ж люццайка. Уступіця яму. Хай ужо правя
0
Чаркашкварка/адказаць/
08.12.2022
Таксама калгаснік, нiчога гэта не нагадвае, бо у нас бесхрыбетнiкi i здраднiкi народа, якiя выконваюць распараджэннi масквы. Масква сказала захаваць яе шкуру i яны збiвалi i катавалi беларусау, шваль. Ну а цяпер усе закончыцца вайной.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера