Знайсці
07.12.2022 / 20:12РусŁacБел

У вайне ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларус

Пра гібель ва Украіне яшчэ аднаго беларуса паведаміў тэлеканал «Белсат». Паводле яго звестак, загінулага завуць Аляксей, а ягоны пазыўны — «Якуб».

Скрыншот з відэа

Беларус, як паведамляецца, служыў у брыгадзе, якая знаходзілася на Бахмуцкім накірунку, дзе працяглы час ідуць цяжкія баі. 

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы» са сваіх крыніц, «Якуб», хоць паходзіў з Беларусі, не ўваходзіў у склад уласна беларускіх фарміраванняў і служыў па кантракце ва Узброеных сілах Украіны ужо працяглы час, як мінімум з 2015 года. Раней ваяваў у складзе тактычнай групы «Беларусь».

У баях за Украіну супраць расійскіх акупантаў загінула ўжо больш за паўтара дзясятка беларусаў, якія служылі ў розных падраздзяленнях.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
93
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930