Знайсці
07.12.2022 / 15:483РусŁacБел

Святара ў Луганскай вобласці асудзілі на 12 гадоў за здачу пазіцый украінцаў

Адзін са служыцеляў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату асуджаны на 12 гадоў за карэкціроўку расійскага агню па ўкраінскіх пазіцыях. Пра гэта паведамляе офіс генеральнага пракурора Украіны.

«У судзе пракуроры даказалі, што святар храма з Лісічанска аказваў дапамогу ў вядзенні баявых дзеянняў узброеным фарміраванням РФ супраць украінскай арміі. З сярэдзіны красавіка 2022 года ён збіраў інфармацыю пра колькасць і дыслакацыю тэхнікі, а таксама ўзбраенні УСУ ў Севераданецку і ў прылеглых да горада населеных пунктах. Яе перадаваў прадстаўнікам арміі, для краіны-агрэсара, праз месенджар», — расказалі ў Генеральнай пракуратуры.

Падазраванага затрымалі ў канцы красавіка 2022 года. Цяпер ён асуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
вечером проверю /адказаць/
07.12.2022
Да уж. По заповедям живёт отче
07.12.2022
Нейкія мягкія прысуды ў іх за такія злачынствы ды ў ваенны час.
0
Грышка /адказаць/
08.12.2022
Ганьба яму! Сьвятар павінен быць слугою Бога й бліжняга, а не шпіёнам і слугою мілітарызму.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930