Знайсці
07.12.2022 / 14:35 6

На месца Ладуцькі на «Мотавела» паставілі новага дырэктара

Сяргей Манько ўзначаліў завод з 19 кастрычніка.

Фота: Мотавелазавод

Дагэтуль Манько працаваў на Асіповіцкім заводзе аўтамабільных агрэгатаў намеснікам дырэктара па маркетынгу і камерцыйных пытаннях. Яму 36 год.

Ладуцька страціў пасаду пасля разносу Лукашэнкі — падчас візіту палітыка на завод яму прадэманстравалі матацыкл «свайго дызайну», які аказаўся французскім матацыклам, сабраным у Кітаі.

Лукашэнка тады заявіў, што хоча прызначыць на мотавелазавод маладога гендырэктара, а для Мікалая Ладуцькі знайсці новую пасаду. 

Мікалай Ладуцька і Аляксандр Лукашэнка. Фота: CTV News

«Трэба шукаць маладога хуткага дырэктара. А яму знайсці пенсійную пасаду, але таксама хамут на шыю. Слухай, няўжо ты не разумееш, у чым прычына тут.

Прычына ў тым, што тут павольна варушыцеся. А ён [Ладуцька] ужо не можа і не хоча. Ну навошта яму?» — заявіў Лукашэнка.

Не ўратавала нават відэа, дзе Ладуцька, публічна прыніжаючыся, казаў, што крытыка Лукашэнкі гэта «не крытыка, а бацькоўскае слова».

Мікалай Ладуцька ўзначальвае мотавелазавод з 2015 года, а да таго з 2009-га па 2014-ты быў старшынёй Мінскага гарвыканкама. Цяпер яму 63 гады, ён амаль на 5 гадоў маладзейшы за Лукашэнку.

Пасля разносу Лукашэнкі матацыкл «Мінск» удалося лакалізаваць на чвэрць. Качанава для гэтага збірае нарады

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Эрик / адказаць
07.12.2022
серега готовься, твои работадатели расстрельную статью за измену государству для тебя приготовили.
выход есть, тикай оттуда пока не поздно.
всех остальных серег тоже касается
2
Сумна але факт / адказаць
07.12.2022
Гэтаму заводу дапаможа толькі бітонабойная гіра
0
хрум-хрум / адказаць
07.12.2022
Усё правільна. Адзін гадамі жраў бюджэтныя сродкі ў тры горла, зараз наступны будзе жраць. Кожны тыдзень бываю на Мотавела, там ад завода адна назва засталася. Як і на Гарызонце, як на Электроне, на МЭМЗ ды шмат іншых. Паўсюль адна схема раздзярбаньвання дзярж. маёмасці. Усё занята прыватнымі арганізацыямі, за кошт якіх ладуцькі і ябуцькі забяспечыли сваіх дзетак на дзясяткі гадоў наперад.


Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28