Знайсці
07.12.2022 / 12:0616РусŁacБел

У Беларусі чыноўнікаў і вайскоўцаў будуць расстрэльваць за здраду дзяржаве

Палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла законапраект «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці».

Ім прадугледжваецца, што смяротнае пакаранне можа быць прыменена да службовай асобы ці вайскоўца, якія здрадзілі дзяржаве.

«У мэтах аказання стрымліваючага ўздзеяння на дэструктыўныя элементы, а таксама дэманстрацыі рашучай барацьбы са здрадай дзяржаве праектам Закона прапануецца ўнясенне змяненняў у санкцыю часткі 2 артыкула 356 КК, якія прадугледжваюць магчымасць прымянення выключнай меры пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання за здраду дзяржаве, учыненай службовай асобай, якая займае дзяржаўную пасаду, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца. У гэтай сувязі прыводзяцца ў адпаведнасць таксама артыкулы 58 і 59 КК», — гаворыцца ў праекце.

Таксама праектам закона ўносіцца змяненне ў артыкул 360 КК — мэтай здзяйснення злачынства замест нанясення шкоды эканамічнай бяспецы і абараназдольнасці становіцца прычыненне шкоды эканамічнай і (або) ваеннай бяспецы. Таксама артыкул 360 КК дапаўняецца заўвагай, якая дапускае вызваленне асобы ад крымінальнай адказнасці за падрыхтоўчыя дзеянні да дыверсіі ў выпадку яе прадухілення.

Апроч таго, у дыспазіцыю артыкула 3691 КК уносіцца дадатак «у мэтах устанаўлення адказнасці за распаўсюд заведама лжывых звестак, якія дыскрэдытуюць Узброеныя сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні, ваенізаваныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь».

«Увядзенне такой прававой нормы будзе з'яўляцца дзейснай прэвентыўнай мерай распаўсюду заведама лжывай, не адпаведнай рэчаіснасці інфармацыі аб беларускай арміі і іншых сілавых структурах», — гаворыцца ў праекце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
46
0
Робот/адказаць/
07.12.2022
Боятся лукашисты, не верят в верность своего войска, отсюда и закон этот вылез. Предвидят гады, что солдаты повернут оружие против них. Ведь сегодня служат срочную кто сам протестовал против хунты, либо их родные, друзья, подруги. С какого бодуна им подчиняться мерзавцам ?
0
Паляшук/адказаць/
07.12.2022
Хто не прызваны, вось вам яшчэ адна прычына касіць. Пакуль табе не навесілі пагоны, ты - звычайны грамадзянскі "крымінальнік" (лучше отсідеть на зоне, можна і пятнаху), а з пагонамі - адразу пішы тэстамэнт. Або адныя заб'юць як акупанта, або які-небудзь "ваенна-палявы суд" тройкай у складзе гэбнюка, вагнэраўца і кадыраўца за здраду сіняпалай Родіне да сценкі паставіць.
0
Класіка кажа так/адказаць/
07.12.2022
Калі ізноў пачнуць па сьценах клеіць, Свае ўлёткі, заклікі і маніфесты, А радыё і тэлевізар пачне крычаць, Як малады над труною нявесты. Калі турмы праглынуць пацыфістаў, І ты пачуеш як грукаюць суседу ў дзьверы, А народ, захварэўшы імперскай ідэяй, Пачне з радасьцю хадзіць на парады ды малебны. Калі патрыярх пачне свае спічы, Бласлаўляючы войска на фронце, А народ са шчырымі сьлязьмі ў вачах Пачне пасылаць маладзёнаў на бойню. Гістэрычныя дзеўкі на пэроне з кветкамі, Сустракаць будуць ганаровых забойцаў. А нязгодныя будуць у дзьве змены працаваць і вырабляць штодзённа кулі для фронта. Калі перад табою паставяць выбар, Забіваць за радзіму ці загінуць як вораг. Я веру ў твой правільны выбар. Ворагаў дзяржавы стала болей. (Deviation)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930