Знайсці
06.12.2022 / 22:1044РусŁacБел

Дынько: Нам, беларусам, важна глядзець на справу «Дождя» з пазіцыі сваіх нацыянальных інтарэсаў

Рэдактар Андрэй Дынько выказаўся ў фэйсбуку на актуальную тэму апошніх дзён — сітуацыю з расійскім тэлеканалам «Дождь», які нажыў сабе праблемы з-за скандальных выказванняў у жывым эфіры аднаго з супрацоўнікаў.

Фота ілюстрацыйнае

«Дождь» у цэлым не псеўдаапазіцыйны, а рэальна апазіцыйны, іх канцэпцыя Расіі рэальна канцэпцыя еўрапейскай дзяржавы.

Але гэта ў цэлым. Асобныя работнікі «Дождя» могуць быць і кан'юнктурнікамі, і засланцамі. Персанажы тыпу Красоўскага таксама ашываліся на «Дождях», пакуль ім не сталі больш плаціць у Пуціна.

У цэлым маскоўскія апазіцыйныя эліты, магчыма, больш меркантыльныя, менш ідэйныя, чым беларускія ці чым былі польскія, украінскія ці літоўскія раней. Але таксама: не адным мірам мазаныя.

Зірніце на гераізм Навальнага, на сумленнасць Муратава, на прынцыповасць «Мемарыяла».

«Дождь» у нечым — не ведаю, асобныя работнікі яго ці кіраўніцтва таксама — ментальна не перабудаваўся. Яны ўжо не ў Маскве, але ментальна яны яшчэ часам як у Маскве, дзе ім даводзілася гаварыць «СВО», а не вайна і так далей.

Нам, беларусам, важна глядзець на справу «Дождя» з пазіцыі нацыянальных інтарэсаў нашых, а не латышскіх ці нечых яшчэ.

У нашым інтарэсе — моцныя расійскія незалежныя СМІ. «Дождь» — адзін з такіх, прычым структуры тыпу «Дождя» ты не створыш за адну ноч, гэта вырастае дзесяцігоддзямі, «Дождь» не заменіш проста так.

А і юрыдычныя калізіі, і страта «Дождем» кабельных даходаў, і сама атмасфера няпэўнасці, неабходнасць перабазавацца не ўзмацняюць «Дождь».

Таму з гледзішча нашых нацыянальных інтарэсаў гэта прыкра ўсё.

У латышоў — іншыя інтарэсы, для іх і «Дождь» перадусім расейскамоўная структура, а праблема ўласнай расейскамоўнай меншасці для іх галоўная.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
92
Панылы сорам
53
Ха-ха
8
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
18
0
Национальная гордость/адказаць/
09.12.2022
Valadzimir, ведаеце, не факт. Ў нас, у беларусаў, нацыянальная мова і нацыянальныя інтарэсы маюць сувязь. Можа калісьці гэтая сувязь зьнікне, але цяпер яна ёсьць. Аналягічна і ў іншых народаў, якія шмат гадоў падвяргаліся, і падвяграюцца, гвалтоўнай асыміляцыі. Гэта першае. А другое - не расказвайце мне, беларусу, што я лічу "нацыянальнай гісторыяй". Калі ж вам вельмі карціць дуць камусьці ў вушы, абярыце дзеля гэтага мо іранца якога, ды і распавядайце яму, што ў яго няма суб'ектнасьці ды гісторыі, і што яго самога таксама няма, счэз у тумане, разам з Персіяй... :)))
09.12.2022
"Зірніце на гераізм Навальнага,"
дзе? дзе зірнуць?
09.12.2022
варта было сказаць Дынько ўсяго 4 словы - "нам -беларусам -нацыянальных -інтарэсаў", як і тут ледзь не падраліся 2-3 беларусы (?), высвятляючы, хто з іх большы беларус і што за такія за нацыянальныя інтарэсы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930