Знайсці
06.12.2022 / 17:261РусŁacБел

Кіраўнік украінскай разведкі: Прапагандысты ўжо рыхтуюць Расію да паразы

Начальнік украінскага Галоўнага ўпраўлення разведкі Кірыла Буданаў у эфіры нацыянальнага тэлемарафону расказаў, што расійскія прапагандысты змянілі рыторыку і цяпер крытыкуюць расійскі генералітэт ды абмяркоўваюць сваё нежаданне прайграць вайну. Па словах Буданава, пройгрыш Расіі — гэта ўжо вырашанае пытанне.

Кірыла Буданаў. Фота: Дзмітрый Ларын

«Украіна ўжо перамагла. Гэта ўжо адчуваюць усе ў свеце ды і ў нас гэта разумеюць. Так, будзе цяжка яшчэ пэўны перыяд часу, але глабальна гэта нічога не зменіць…

Я думаю, што вы ўбачылі, што за апошнія тры месяцы рыторыка ўсіх крамлёўскіх прапагандыстаў рэзка змянілася. Спачатку яны пачалі асцярожна крытыкаваць сваё кіраўніцтва, потым — вышэйшы генералітэт, а цяпер яны ўжо дайшлі да таго, што пра перамогу не ідзе гаворка, толькі каб не прайграць, але ўсе разумеюць, што гэта нерэальна.

Пройгрыш ужо відавочны. Яшчэ раз кажу, будуць яшчэ трохі пэўныя цяжкія часы, але пройгрыш Расіі — гэта ўжо вырашанае пытанне і яны самі гэта выдатна ведаюць», — сказаў галоўны ўкраінскі разведчык.

Буданаў таксама расказаў, што ў Расіі заўсёды былі два варожыя адзін аднаму лагеры: тыя, хто мае больш ліберальныя погляды і тыя, хто падтрымлівае прарасійскую дыктатуру. Але цяпер, са слоў кіраўніка выведкі, там адбываецца дзяленне не проста на лібералаў і не лібералаў, а акупанты пачынаюць дзяліцца паводле прынцыпу «якая група прыйдзе да ўлады наступнай».

Ён таксама заклікаў не спадзявацца на масавы ўнутраны канфлікт з мітынгамі расіян у буйных гарадах, таму што «Расія не такая краіна».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
69
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
3
5
Ха-ха-ха/адказаць/
06.12.2022
Буданау тэж вядомы казачнік)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930