Знайсці
06.12.2022 / 17:07РусŁacБел

Ліквідуецца кампанія — уладальнік «Любімых аптэк»

Чарговым гульцом, які пакідае фармацэўтычны рынак краіны, стала кампанія «Фармін». Працэс закрыцця аптова-рознічнага фармацэўтычнага бізнэсу, які калісьці ўваходзіў у першую васьмёрку на рынку, стартаваў у канцы лістапада, паведамляе Office Life.

Паводле інфармацыі крыніц на рынку, прычынай праблем бізнэсу, які яшчэ з сярэдзіны 1990-х развівае Інакенцій Ясноўскі, сталі даўгі перад пастаўшчыкамі і крэдыторамі. У прыватнасці, не так даўно прэтэнзіі да «Фарміна» ў расійскім судзе выставіў вытворца зубной пасты Splat.

Акрамя самога «Фарміна», ліквідуюцца і некаторыя яго даччыныя структуры, якія займаліся развіццём рознічнай сеткі «Любімая аптэка». На піку развіцця ў яе ўваходзіла больш за 100 гандлёвых кропак.

Раней страціла самастойнасць кампанія «Белфарм», яе склады і аптэкі сталі часткай «Вострава здароўя».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930