Знайсці
06.12.2022 / 14:31РусŁacБел

Жыхарка Мазыра падрабіла запіс у працоўнай кніжцы, каб уладкавацца на новае месца

49-гадовая жыхарка Мазыра працавала спецыялістам па кадрах і справаводстве ў мэблевай краме. У канцы лета яна вырашыла звольніцца і ўладкавацца на новае месца.

З-за таго, што не быў выкананы вызначаны кіраўніцтвам гандлёвай установы аб’ём работ, кадравік вырашыла не прыходзіць на працу, а апавясціць наймальніка аб сваім рашэнні па пошце.

Дырэктар крамы быў іншага меркавання, ён прапанаваў падначаленай усё ж падаць заяву асабіста. Тады мазыранка самастойна ўнесла запіс аб звальненні ў працоўную кніжку, напісала характарыстыку з месца працы і з дакументамі прыйшла да новага працадаўцы. Той нічога не западозрыў і наняў работніка.

Неўзабаве дырэктару крамы стала вядома, што яе працаўнік, не звольніўшыся належным чынам, уладкаваўся на новае месца працы. Кіраўнік звярнуўся з заявай у Мазырскі РАУС. Супрацоўнікі міліцыі правялі праверку і вывелі гараджанку на чыстую ваду.

Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь «Падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930