Знайсці
06.12.2022 / 11:533РусŁacБел

Марыя Калеснікава расказала, што ў шпіталь яе прывезлі з перытанітам

Калі Марыю Калеснікаву прывезлі на хуткай у бальніцу, яна прасіла звязацца з бацькам, каб прыняць рашэнне наконт аперацыі, паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

Дактары патлумачылі ёй, што развілося запаленне брушыны, прымаць рашэнне трэба неадкладна. Маша дала згоду на аперацыю.

Ёй зрабілі лапараскапію з невялікім разрэзам. Гаенне адбываецца нармальна, дрэнажу ўжо няма. Па словах дактароў у медсанчастцы калоніі, усе неабходныя працэдуры і аналізы робяць.

Цяпер Марыя мала есць, бо на гэты момант ежа ў калоніі ёй не падыходзіць. У медсанчастцы паабяцалі скарэктаваць харчаванне.

Маша неаднаразова прасіла, каб усе падрабязнасці аб яе стане і дыягназе паведамілі бацьку.

***

У Марыі дыягнаставалі прабадзенне язвы ў бальніцы хуткай дапамогі. Што гэта значыць? Прабадзенне язвы — утварэнне скразной адтуліны ў сценцы страўніка. Змесціва трапляе ў брушную поласць, і развіваецца запаленне брушыны — перытаніт. Прабадзенне суправаджаецца раптоўным інтэнсіўным («кінжальным») болем у жываце. Перытаніт пагражае жыццю пацыента і патрабуе неадкладнай медыцынскай дапамогі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
45
Абуральна
11
1
Мангол/адказаць/
06.12.2022
Той, чкі не ваюе зжанчынамі, забівае іх у турме.
3
Максим Дизайнер/адказаць/
06.12.2022
Наша гордость и надежда.
0
Грышка /адказаць/
06.12.2022
Дай жа Божа Вам доўгіх гадоў жыцьця і моцнага здароўя, Марыя! Дай жа Божа Вам і Беларусі волі й міру!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930