Знайсці
06.12.2022 / 00:54РусŁacБел

Заходніх выканаўцаў усё адно слухаюць у Расіі, хоць лэйблы і сышлі

У дэсктопнай версіі сацыяльнай сеткі «Укантакце» і на стрымінгавай платформе «Звук» з'явіліся новыя песні заходніх артыстаў, запісаныя ў кампаніях, якія ў сакавіку 2022 года абвясцілі аб спыненні працы на расійскім рынку, заўважыў РБК.

Фота ілюстрацыйнае

На сэрвісах даступныя новыя альбомы Тэйлар Свіфт «Midnights», Rammstein «Zeit» (абодва запісаныя Universal Music Group) і Red Hot Chili Peppers «Return Of The Dream Canteen», а таксама новая песня Paramore «This Is Why» (Warner Music Group).

Амаль ва ўсіх песень на платформе «Звук» стаіць пазнака, што яны загружаныя карыстальнікамі.

Тым не менш, апытаныя РБК юрысты перакананыя, што калі паміж пляцоўкамі і праваўладальнікамі не была ўкладзеная дамова, то размяшчэнне для праслухоўвання або запампоўкі кантэнту незаконнае. Аднак і спагнаць страты лэйблам у бягучых умовах будзе складана, у тым ліку праз заходнія санкцыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930