Знайсці
05.12.2022 / 17:56РусŁacБел

Пасольства Беларусі ў Расіі: Пад Масквой лечацца ад менінгіту 9 беларусаў

Пасольства Беларусі ў Расіі расказала, што цяпер чуваць адносна тых беларусаў, якія нядаўна пад Масквой патрапілі ў бальніцы ў сувязі з успышкай менінгіту.

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамілі ў маскоўскім прадстаўніцтве, на лячэнні цяпер знаходзяцца 9 беларускіх грамадзян. Стан хворых нібыта стабільны, назіраецца станоўчая дынаміка. Цяжкіх пацыентаў сярод беларусаў няма.

Раней паведамлялася, што ў канцы лістапада 12 нашых суайчыннікаў патрапілі ў клінікі Маскоўскай вобласці з падазрэннем на менінгіт.

Пра ўспышку менінгіту ў Падмаскоўі 28 лістапада распавёў тэлеграм-канал Mash са спасылкай на сваякоў хворых. Яны паведамілі, што захварэлі супрацоўнікі склада інтэрнэт-крамы Ozon, якія жылі ў інтэрнаце ў пасёлку Нахабіна. У бальніцы былі дастаўленыя больш за 30 хворых, многія з іх апынуліся ў рэанімацыі. Паведамлялася, што сярод іх былі грамадзяне Беларусі, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана і Азербайджана.

Пазней з'явілася інфармацыя, што адзін з 10 беларусаў, якія знаходзіліся ў клініках Падмаскоўя, памёр, але яна пакуль не пацвердзілася. 

Чытайце таксама:

Дзесяць беларусаў пад Масквой захварэлі на менінгіт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930