Знайсці
05.12.2022 / 17:481РусŁacБел

Выставілі на аўкцыён былую сядзібу XVIII стагоддзя з серавадароднай крыніцай

Камітэт «Віцебскаблмаёмасць» ладзіць аўкцыён па продажы былой графскай сядзібы Ваўжэцкіх у вёсцы Відзы Лаўчынскія Браслаўскага раёна. Таргі прызначаныя на 29 снежня 2022 года.

У склад лота ўключаныя два капітальныя будынкі агульнай плошчай каля 955 кв. м на беразе возера Дворнае, а таксама размешчаная недалёка ад будынкаў і каля возера Лазенкі серавадародная крыніца.

Адзін з выстаўленых на продаж будынкаў — былы сядзібны дом роду Ваўжэцкіх са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці XVIII стагоддзя. Да нядаўняга часу помнік архітэктуры прапаноўваўся інвестарам бязвыплатна пад рэалізацыю інвестыцыйнага праекта (санаторна-курортны або культурна-забаўляльны комплекс).

Аб'ект выстаўлены на таргі без строгіх абавязкаў па мэтавым выкарыстанні маёмасці. Пачатковы кошт — 308 тыс. беларускіх рублёў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
9
Абуральна
0
0
Dr. Someone/адказаць/
05.12.2022
Дарма ніхто не захацеў браць - ну так нібы за такія немалыя грошы інвестары набягуць...?:)
Гэтую сядзібу мясцовыя ўлады ўжо які дзясятак гадоў уцюхаць камусці намагаюцца любымі сродкамі. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930