Знайсці
05.12.2022 / 10:191РусŁacБел

СМІ: У Швецыі забіты чачэнскі блогер Абдурахманаў, што крытыкаваў Кадырава

Вядомы крытык уладаў Чачні, блогер Тумсо Абдурахманаў забіты ў Швецыі, паведаміў чачэнскі апазіцыйны тэлеграм-канал 1adat, спасылаючыся на звесткі «інфарматараў з Еўропы і Чачні».

«Тумсо быў расстраляны ноччу групай асоб, і на цяперашні момант высвятляюцца дэталі забойства», — заявілі ў 1adat. Там не прывялі іншых падрабязнасцяў, але адзначылі, што спецслужбы схавалі брата Тумсо Абдурахманава.

«Радыё Свабода» паведаміла, што, па даных паплечнікаў Абдурахманава, ён быў забіты ў ноч на 2 снежня. Выданне не прыводзіць іншых падрабязнасцяў. Шведскія праваахоўныя органы пакуль гэта не каментавалі.

У першых чыслах снежня Тумсо Абдурахманаў перастаў выходзіць на сувязь. Праваабаронцы заявілі, што ён прапаў. Ужо тады з'явіліся паведамленні, што блогера маглі забіць, але на той момант гэта не пацвердзілася.

Абдурахманаў у 2015 годзе з'ехаў з Расіі пасля таго, як у яго адбыўся канфлікт са сваякамі кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. Ён атрымаў статус палітычнага ўцекача ў Швецыі. У Чачні Абдурахманава абвінавачваюць у сувязях з «Ісламскай дзяржавай». На яго ўжо рабілі замахі. У снежні 2021 года Абдурахманаў паведаміў, што ў Чачні выкралі дзевяць яго сваякоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
17
Абуральна
49
05.12.2022
Если ЕС не предпримет меры по созданию трибунала над рашистами, то пройдёт пару лет и путинско-кадыровские вертухаи уже придут убивать граждан Евросоюза!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930