Знайсці
05.12.2022 / 08:15РусŁacБел

Ці здолеюць зборныя Японіі і Карэі стварыць сенсацыю?

Сёння на чэмпіянаце свету па футболе таксама адбудзецца два матчы 1/8 фіналу.

Японія абыграла на групавой стадыі Іспанію. Фота: Petr David Josek / AP

А 18-й гадзіне зборная Японіі згуляе з віцэ-чэмпіёнамі свету, зборнай Харватыі.

А 22-й Карэя згуляе з пяціразовымі чэмпіёнамі свету Бразіліяй.

Ці здолеюць азіяцкія каманды стварыць сенсацыю?

Нагадаем, што чатыры чвэрцьфіналісты ўжо вызначыліся. Гэта Нідэрланды, Аргенціна, Францыя і Англія.

Завершацца матчы гэтай стадыі ў аўторак матчамі Іспанія — Марока і Партугалія — Швейцарыя.

Таксама цікавы факт: на ЧС-2018 у матчах 1/8 фіналу тройчы была серыя пенальці, тут яшчэ ні разу.

Чвэрцьфіналы пройдуць у пятніцу і суботу. Ужо вядомыя дзве пары: Аргенціна — Нідэрланды і Францыя — Англія. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930