Знайсці
04.12.2022 / 22:1611РусŁacБел

«Прынцыповасць некаторых мам мяне прыводзіць у жах». Актывістка расказала, як цяжка выцягваць з бацькоў грошы на розныя паборы ў дзіцячым садку

Жыхарка Слуцка расказала пра свой досвед працы ў бацькоўскім камітэце дзіцячага садка. Яе надта раздражняюць бацькі, якія не хочуць па першым званку пералічваць грошы на ўсе зборы, прыдуманыя кіраўніцтвам садка. А такіх, якія ўсё здаюць і не задаюць пытанняў, толькі «3 чалавекі з 20-ці».

Паводле жанчыны, увайшла яна ў бацькоўскі камітэт не па сваёй ахвоце. Маўляў, выбралі яе туды, калі «я была на працы, а потым з усмешкай выхавальнікі мне радасна паведамілі, што я буду знаходзіцца ў камітэце». І менавіта з гэтага моманту, як сцвярджае жыхарка Слуцка, «якасць майго жыцця пагоршылася».

А ўсё таму, што ёй нават і не думалася раней, што ў некаторых мам можа быць такая «прынцыповасць і безадказнасць». Гэта праяўляецца ў тым, што яны

зусім не жадаюць плаціць розныя даведзеныя кіраўніцтвам дзіцячага садка зборы і замест таго, каб проста дастаць і выкласці даведзеную суму, пачынаюць абмяркоўваць мэтазгоднасць:

«Пастаянныя прыніжэнні і бегатня за дарослымі людзьмі, нагадванне, што трэба здаць на падарункі, на цвікі, на заплечнікі для зменкі, на Дзень настаўніка, квартальныя ўнёскі і гэтак далей.

Часам хочацца проста плакаць, калі пішаш паведамленні бацькам, што заўтра апошні дзень збору, а чалавек чытае паведамленне і спецыяльна потым ігнаруе. Пішаш яшчэ раз, яшчэ раз, яшчэ раз, а чалавек заходзіць у сетку, але не адказвае».

Тое, што сам гэты збор як бы добраахвотны, жанчыне ў галаву не прыходзіць, і таму «потым даводзіцца закладаць сваімі грашыма, таму што нельга падвесці».

Прытым іншыя калегі па бацькоўскім камітэце — зусім не такія ахвярныя. «З чатырох чалавек у камітэце, як вы зразумелі, бегаю толькі адна я, як быццам у мяне больш няма ні працы, ні клопатаў, а толькі камітэт — мой сэнс жыцця».

Ды яшчэ пры гэтым людзі і грошы свае лічаць, хоць сярод іх і няма «маламаёмасных», але «прынцыповасць і безадказнасць некаторых мам мяне прыводзіць у жах». «Я жудасна стамілася ад гэтых зневажанняў. Просіш людзей, каб здалі на патрэбы садка роўна тую суму, якая адведзена, і не больш, але не.

Знойдзецца чалавек, які скіне на 62 капейкі больш з-за няўважлівасці, а потым дапіша: «Я перавяла больш грошай, чым трэба, таму адкладзіце мне гэтую суму на наступны ўнёсак які-небудзь». 

Да таго ж бацькам яшчэ не ўсё адно, на што пойдуць іх грошы. «Ёсць бацькі, якія робяць з мухі слана. Сказана, што трэба купіць цацкі, і спіс ад выхавальніка. Пачынаецца ў чаце пекла: «А чаму пазлы драўляныя менавіта? Пластыкавыя лепш і больш надзейна!» Іншая піша: «А я лічу, што дрэва больш экалагічна і няма таксінаў!» Трэцяя: «А я таксама за пластык асабіста. У нас, у Джорджа, усе пазлы з пластыку дома і нічога — жывы». Адчуванне, што людзям проста няма чым заняцца». 

Паводле жанчыны,

«ідэі бацькоў мяне забіваюць проста, і я разумею, што мая энергія высмоктваецца імі», прытым «я ведаю па расказах, што гэта было заўсёды і ва ўсіх, хто праходзіў такую школу жыцця, як «бацькоўскі камітэт».

Бываюць, праўда, нешматлікія прыемныя выключэнні, калі бацькі гатовыя здаваць грошы на ўсё што заўгодна і колькі заўгодна, не задаючы пытанняў.

«Ёсць бацькі ўдзячныя, якія за кожны збор скажуць: «Дзякуй, што вы гэтым займаецеся». Але гэта толькі 3 чалавекі з 20-ці».

У выніку робіцца выснова: 

«Дзяўчаты, гэта крык душы. Не ўступайце ў гэтае пекла, нават калі вам прыставяць пісталет да галавы».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
148
Ха-ха
136
Ого
2
Сумна
11
Абуральна
13
6
Максим Дизайнер/адказаць/
05.12.2022
Птица

Тут каждый день пенсионеры доллары пакетами выносят незнакомым людям, а вы про какие-то крохи на карточку знакомому человеку.
0
Тэкля/адказаць/
05.12.2022
Няма слоў!
4
ЭлектраЭнэргія/адказаць/
05.12.2022
Нина, милая, ты там - nashaniva.com/304510 
уже отметилась по самое не могу

и заметь - никто тебя за язык не тянул
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930