Знайсці
04.12.2022 / 18:498РусŁacБел

У Паўночнай Карэі прымушаюць пераймяноўваць дзяцей

Раней у КНДР былі папулярныя імёны А Ры (Любімая) і Су Мі (Прыгажуня). Аднак цяпер дзецям і дарослым трэба змяніць такія імёны, бо яны недастаткова «рэвалюцыйныя» і занадта падобныя да паўднёвакарэйскіх, паведамляе Radio Free Asia.

У якасці альтэрнатывы ўлады прапанавалі цэлы спіс «правільных» імёнаў. Сярод іх Чон Іль (Пісталет), Чун Сім (Вернасць), Уй Сон (Спадарожнік) і Пок Іль (Бомба).

Ад грамадзян з крамольнымі імёнамі патрабуюць перайменавацца да канца года. Інакш — штраф.

Чытайце таксама:

Кім Чэн Ын зноў паказаў публіцы сваю дачку. Ён хоча перадаць ёй пасаду?

Кім Чэн Ын прыйшоў на запуск балістычнай ракеты з дачкой і жонкай

КНДР заяўляе, што не пастаўляла зброю Расіі і не плануе гэтага рабіць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
04.12.2022
Ну, а што... Былі ў Беларусі некалі падобныя імёны. Вілена (В.І.Ленін), Акцябрына. Памятаю ў дзяцінстве на лета мяне адвозілі да бабулі ў в.Бабынічы (Полацкі р-н)... Там цётка адна жыла па імя -- Домна. Няхай цяпер карэйцы пацешацца.
І да якога яшчэ маразму могуць дайсці пераСІДЗЕНТы!
3
РукаТвар/адказаць/
04.12.2022
Не, Бомба ці Пісталет гэта нешта,,,
07.12.2022
Юзік са станцыі Крулеўшчына, Даздраперма - апагей. а Домна - гэта што? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера