Знайсці
04.12.2022 / 09:224РусŁacБел

ISW распавёў, навошта Шайгу лятаў у Мінск

Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW) пракаментавалі нечаканы візіт міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу ў Мінск.

У суботу Шайгу сустрэўся ў Мінску з міністрам абароны Беларусі Віктарам Хрэніным і Аляксандрам Лукашэнкам. Міністры падпісалі пратакол аб унясенні змен у Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб сумесным забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі ў ваеннай сферы. Сэнс гэтых змен не паведамляўся. 

У ISW адзначылі, што Шайгу сустрэўся з Хрэніным і Лукашэнкам, верагодна, для таго, каб ціснуць на Беларусь з мэтай далейшай падтрымкі наступальнай кампаніі Расіі ва Украіне.

Інстытут раней ацэньваў, што Беларусь наўрад ці ўступіць у вайну ва Украіне з-за ўнутраных фактараў, якія абмяжоўваюць гатоўнасць Лукашэнкі зрабіць гэта.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Belarus2020 /адказаць/
04.12.2022
[Рэд. выдалена]
04.12.2022
Асабіста мне здаецца, што так званыя "ўнутраныя фактары" значна перавышаны, калі увогуле - не надуманы.
Адзінае, што так моцна стрымлівае Лукашенку, так гэта пагроза страціць вялікую колькасьць прэтарыянцаў (ці апрычнікаў, ці хунвінбінцаў, ці як заўгодна). Хто тады яго абараніць будзе. Ды й увогуле - яны ваяваць толькі на вуліцах Менску майстры, а у акопах па калені ў слоце па кулямі ды й хаймарсамі - гэта пытаньне. Узбраеньне таксама больш на паперы чым на справе.
А наконт там нейкага унутранага фактара ...???? Да сеньня бальшыня насельніцтва за Расею і прарасейская
0
Цікава/адказаць/
05.12.2022
Цікава, каму майткі, "навічком", змог нацерці шайгу .....???
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера