Знайсці
03.12.2022 / 18:33 10

Украіну захапіць за 10 дзён, а Зяленскага забіць. Выйшла справаздача пра пачатковы план Крамля па захопе Украіны

Каралеўскі аб'яднаны інстытут абаронных даследаванняў Вялікабрытаніі (RUSI) апублікаваў вялікі даклад аб ходзе расійскага ўварвання ва Украіну з лютага па ліпень. Галоўнае са справаздачы прыводзіць тэлеграм-канал «Быть Или».

Гастомель. Фота: АР

▪ Расія планавала захапіць Украіну за 10 дзён і падрыхтаваць анексію да жніўня (сімвалічна, бо ў жніўні Дзень незалежнасці Украіны).

▪️ Расійская контрвыведка падрыхтавала спісы:

1) украінскіх грамадзян, якія павінны быць фізічна ліквідаваныя;

2) рэпрэсаваныя;

3) нейтралаў, якіх можна было б схіліць да калабарацыянізму;

4) калабарантаў.

▪️ Прэзідэнта Зяленскага і вышэйшае кіраўніцтва Украіны планавалася забіць. Членаў урада — пасадзіць. Прарасійскія парламентарыі павінны былі сфарміраваць «Рух за мір».

▪️ Атамныя электрастанцыі планавалася выкарыстоўваць як базы, дэпо і камандныя цэнтры, каб у выпадку чаго пагражаць Еўропе забруджваннямі.

▪ Захоп Кіева планавалася ажыццявіць за кошт адцягнення ўкраінскіх сіл на іншых напрамках. Адцягвальны манеўр атрымаўся: на поўначы ад Кіева расійскія войскі дасягнулі перавагі ў колькасці 12 да 1.

▪ Украінская выведка лічыла, што асноўны ўдар будзе нанесены на Данбасе, а наступ на Кіеў будзе адцягвальным манеўрам. Яна першапачаткова палічыла, што расійскіх войскаў на поўначы будзе недастаткова, каб эфектыўна акружыць і ізаляваць горад.

Буча. Фота: АР

▪️ Украінцаў збілі з панталыку і перахопы размоў расійскіх вайскоўцаў у беларускім Гомелі: яны самі нічога не ведалі пра планы, не мелі ўяўлення, што адпраўляюцца на вайну, і не былі гатовыя да буйных баявых аперацый.

▪ Але невыдаванне інфармацыі аб планах камандавання УС РФ сваім вайскоўцам, у сваю чаргу, прывяло да таго, што расійскія войскі былі не гатовыя выконваць план эфектыўна.

▪️ План уварвання ствараўся невялікай групай вышэйшых асоб на чале з Пуціным. Але да сваіх падначаленых яны данеслі план толькі за некалькі дзён да ўварвання. А да тактычных баявых адзінак — толькі за некалькі гадзін. Натуральна, яны не паспелі ні да чаго падрыхтавацца.

▪️ У расійскага камандавання не было ніякага запаснога плана на выпадак, калі нешта пойдзе не так. Гэта стала ключавой памылкай. Калі хуткасць ўварвання стала прыкметна адставаць ад плана, становішча расійскіх войскаў паступова пачало пагаршацца, у той час як Украіна мабілізавалася.

▪️ Іншай буйной памылкай Расіі стала недаацэнка колькасці украінцаў з баявым вопытам і здольнасці Украіны правесці мабілізацыю. Аказалася, што за восем гадоў вайны праз зону АТА прайшло мноства рэзервістаў і яны ўвесь час праводзілі ратацыю.

▪ ️Недаацэненай аказалася і колькасць украінскай артылерыі. З сакавіка 2014 года Украіна сфакусавалася на аднаўленні сваіх артылерыйскіх здольнасцяў, за гэты час ёй удалося сфарміраваць пяць артылерыйскіх брыгад і асобны артылерыйскі полк плюс яшчэ адну артылерыйскую брыгаду і адзін полк украінскіх ВМС.

▪️ У выніку перавага РФ у артылерыі на раннім этапе вайны не была такой значнай: 2433 артылерыйскіх ствалоў супраць 1176; 3547 РСЗА супраць 1680.

▪ З 2014 года расійскія дыверсанты знішчылі 210 тысяч тон украінскіх боепрыпасаў. Яшчэ 70 тысяч тон былі расходаваныя за восем гадоў вайны. Украінскіх боепрыпасаў хапала на 6 тыдняў інтэнсіўных баёў.

▪ Пры гэтым усе ўкраінскія артылерыйскія падраздзяленні былі забяспечаныя беспілотнікамі, а таксама электроннай тактычнай сістэмай «Крапіва». Гэта павялічыла хуткасць разгортвання на 80%, час знішчэння незапланаванай мэты — на 66%, час на адкрыццё контрбатарэйнага агню — на 90%.

▪ Калі стала ясна, што ўварванне будзе з тэрыторыі Беларусі, за сем гадзін да ўварвання Украіна аддала загад перадыслацыраваць свае войскі на поўнач. Вядома, гэта было позна. Многія войскі не дабраліся і не паспелі падрыхтаваць пазіцыі. Украінскім войскам давялося прыняць сустрэчны бой.

▪️ Такім чынам, Расіі ўдалося завалодаць ініцыятывай на аператыўным узроўні. Але на тактычным расійскія вайскоўцы, як гаварылася раней, былі здзіўленыя аддадзеным ім загадам.

Буча. Фота: АР

▪️ Украіна была здзіўленая дзеяннямі Расіі на аператыўным узроўні. Але на тактычным вайскоўцы УСУ былі куды лепш падрыхтаваны, бо ваявалі ўжо восем гадоў. Гэта і вырашыла зыход першых 72 гадзін вайны.

▪ Ужо на другі дзень уварвання ўкраінскія афіцэры сталі атрымліваць шматлікія паведамленні з заклікам Пуціна не супраціўляцца і складаць зброю. Гэтая спроба ўздзейнічаць з дапамогай ІПСА правалілася, і гэта паказвае, наколькі Расія недаацаніла настрой украінскай арміі.

▪ Дрэнна і несвоечасова праінструктаваныя расійскія войскі не мелі выразнага разумення свайго плана на тактычным узроўні. Камандзіры сярэдняга звяна не разумелі сваёй ролі ў агульнай задуме вышэйшага камандавання.

▪️ Гэта не значыць, што камандзіры сярэдняга звяна былі безыніцыятыўнымі і не здольнымі да прыняцця рашэнняў. У іх не было паўнаты інфармацыі для прыняцця рашэнняў.

▪ Асобным расійскім падраздзяленням аддавалі загады рухацца калонай з пункта «А» ў пункт «Б» міма ўкраінскіх войскаў. Часам гэта прыводзіла да таго, што яны прыбывалі ў пункт прызначэння нават без неабходнага ўзбраення. Яны не чакалі, што ім давядзецца ўступіць у жорсткі бой.

▪️ Шмат што было сказана і аб праблемах з палівам, боепрыпасамі, камунікацыямі, ежай і картамі. Бывала так, што расійскія падраздзяленні нават не разумелі, дзе яны знаходзяцца.

▪️ Гэта дапамагала ўкраінскаму плану абароны: ён палягаў у завабліванні расійскіх войскаў на пэўныя пазіцыі, дзе яны знішчаліся канцэнтраваным артылерыйскім агнём.

▪️ Але колькасная перавага 12 да 1 на поўначы ўсё роўна несла пагрозу на пэўных участках. У прыватнасці, у Чарнігаве 1-я танкавая брыгада апынулася цалкам акружанай без падтрымкі пяхоты. У выніку кругавую абарону заняла тэрабарона і спехам сабраныя рэзервісты.

▪️ З 2014 года Украіна змагла абнавіць 500 танкаў, усяго на ўзбраенні ў яе было 900. У Расіі было 2800 + 400 танкаў яе проксі-войскаў («ЛДНР»). Асноўным украінскім танкам быў Т-64, хоць Т-72 і Т-80 таксама выкарыстоўваліся.

▪️ Але аказалася, што ўкраінскія танкісты нашмат лепш навучаныя. Украінцы добра валодалі тактыкай непрамога агню (вядзення агню па цэлях, якія знаходзяцца па-за прамой бачнасцю з агнявой пазіцыі, супрацьлегласцю з'яўляецца стральба прамой наводкай). За восем гадоў вайны яны адтачылі гэтыя навыкі.

Харкаў. Фота: АР

▪ У тым жа Чарнігаве ўкраінцам дапамагла і лясістая мясцовасць, якая скавала перамяшчэнні расійскіх войскаў і перашкодзіла ім задушыць масай.

▪️ Дапамог і палепшаны аўтамат зараджання, які павышаў хуткастрэльнасць украінскіх Т-64. У выніку лясных баёў на кароткай дыстанцыі ў 100-200 метраў украінцам удалося ўзяць верх.

▪️ На трэці дзень расійскаму камандаванню стала відавочна, што іх план даў сур'ёзную расколіну. Расійскія сухапутныя войскі затармазілі, сустрэўшы жорсткае супраціўленне.

▪️ Праваліліся і спробы расійскіх спецслужбаў нейтралізаваць украінскае палітычнае кіраўніцтва — крытычны элемент плана. Украінскім ССА і контрвыведцы ўдалося ідэнтыфікаваць, ізаляваць і знішчыць пранікальныя групы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Паляшук / адказаць
03.12.2022
Выглядае як цвярозая ацэнка падзей, без казацкай пахвальбы. Што да рашкі, іхнія нерэалістычныя мэты, неадэкватныя сродкі, вядзенне вайны пад лозунгам "кто разрешил вам так хорошо жить?" - усё дэманструе дзікунскі ўзровень кіраўніцтва і грамадства. Дзікуны могуць забіваць і разбураць, напіўшыся гарэлкі ды размаляваўшы сябе літарамі з алфавіту больш развітай цывілізацыі. Але перамагчы яны не ў моцы. Толькі б нявінных ахвяр у гэтай трагедыі было як мага меней!
13
Valadzimir / адказаць
04.12.2022
"Справаздача" Вялікабрытаніі. Очэнь аб'ектыўная і чэсная. Як гаворыцца, ржунімагу. 
0
Грышка / адказаць
04.12.2022
Чаму даклад зь Вялікабрытаніі менш аб'ектыўны й чэсны, чым даклад з Расеі? А што значыць гэтае дзіўнае слова «очэнь»? У беларускай мове гэтага слова няма.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28