Знайсці
03.12.2022 / 17:5017РусŁacБел

Міністры абароны Расіі і Беларусі падпісалі пратакол, які датычыць бяспекі. Яго сэнс невядомы

Міністр абароны Расіі ў суботу прыехаў у Мінск на перамовы ў Мінабароны Беларусі. Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці. 

Фота: «Ваяр»

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, міністр абароны Рэспублікі Беларусь, генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін і міністр абароны Расійскай Федэрацыі, генерал арміі Сяргей Шайгу абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Таксама яны падпісалі пратакол паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб унясенні зменаў у Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб сумесным забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі ў ваеннай сферы ад 19 снежня 1997 года.

Сэнс гэтых зменаў не паведамляецца. 

«Беларускі Гаюн» піша, што падпісанне дакументаў адбылося не ў будынку Міністэрства абароны або іншага ведамства, а проста на аэрадроме ў Мачулішчах, верагодна, у будынку камандавання ВПС і СПА УС РБ, што «вельмі нетыпова і толькі падкрэслівае нейкую спешку».

Адразу пасля падпісання дакументаў Шайгу з Хрэніным накіраваліся ў Палац Незалежнасці на сустрэчу з Лукашэнкам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
72
2
Valadzimir/адказаць/
04.12.2022
Правдоруб , за заклік да вайны трэба было б не толькі заблакаваць акаунт  Gorliwy Litwin, але й прыцягнуць аўтара да адказнасьці. А з пытаннечка цалкам згодны - беларускія "невероятные" сацсеткавя потреоты не разумеюць, што вайна на тэрыторыі РБ будзе азначаць яе канец.
04.12.2022
Правдоруб ,
я давно поняла, что надо бы мне завести блокнотик и отмечать там всех.
особенно тех, кто
Gorliwy Litwin
но

нет у меня денег

даже на блокнотик

поэтому Gorliwy Litwin канеш в Лету
0
непытаннечка/адказаць/
04.12.2022
Valadzimir, дзякуй

НН нічога блакаваць не будзе
НН жа тыпу дэмакратычнае выданне)

і дзякуй за гэта яму
мы можам пабачыць розныя пункты погляду 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930