Знайсці
03.12.2022 / 16:467РусŁacБел

ЗША прэзентавалі бамбардзіроўшчык-невідзімку новага пакалення

ВПС ЗША прадставілі найноўшы ядзерны бамбардзіроўшчык-невідзімку B-21, што паступова заменіць самалёты B-1 і B-2, якія знаходзяцца на ўзбраенні краіны яшчэ з часоў халоднай вайны, піша «Бі-бі-сі».

Фота: Marcio Jose Sanchez / AP

Прэзентацыя прайшла ў пятніцу на заводзе вытворцы Northrop Grumman у Каліфорніі.

B-21 — першы бамбардзіроўшчык, пабудаваны ў ЗША за апошнія 30 гадоў. Яго кошт складае амаль 700 млн даляраў.

Ён здольны несці як ядзерныя, так і звычайныя боепрыпасы.

Іншыя магчымасці пакуль не раскрываюцца.

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін заявіў напярэдадні, што прэзентацыя B-21 сведчыць пра сталыя перавагі ЗША ў тэхналогіях і інавацыях.

Ён патлумачыў, што стварэнне бамбардзіроўшчыка — гэта вынік 50-гадовых даследаванняў і дасягненняў у самых розных галінах, у тым ліку ў тых, якім іншыя краіны дагэтуль надавалі мала значэння.

Вытворцы адзначаюць, што ў стварэнні выкарыстоўваюцца прарыўныя тэхналогіі і новыя матэрыялы, інфармацыя пра якія пакуль засакрэчаная.

Паведамляецца толькі, што В-21 аснашчаны тэхналогіямі-невідзімкамі наступнага пакалення.

«Нават самыя дасканалыя сістэмы СПА не змогуць выявіць B-21 у небе», — сказаў міністр абароны ЗША.

Канструкцыя самалёта прадугледжвае, што ён зможа несці ўзбраенні, якія яшчэ нават не вынайдзены. Амерыканскія інжынеры называюць гэта «архітэктурнай сістэмай адкрытага тыпу».

У ВПС ЗША заяўляюць, што ён можа функцыянаваць як беспілотнік, але палёты без экіпажа пакуль не абмяркоўваліся і не прадугледжаныя.

Чакаецца, што першы палёт B-21 адбудзецца ў 2023 годзе.

У цяперашні час у вытворчасці знаходзіцца шэсць самалётаў. ВПС ЗША плануюць набыць не менш за 100 адзінак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Pagliacci/адказаць/
03.12.2022
Можа ўсё ж бамбардавік ?
04.12.2022
Pagliacci, nie, prosta bambavik. Heta dakladna. 
0
Максим Дизайнер/адказаць/
05.12.2022
Что там опять?Стоимость одной единицы, как у 30 обычных, на холоде отключается электроника, а на жаре двигатели, как у сверхсовременных британских корабликов?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера