Знайсці
03.12.2022 / 16:231РусŁacБел

У Швецыі знік чачэнскі блогер Тумсо Абдурахманаў — вядомы крытык Рамзана Кадырава

Апазіцыйны чачэнскі блогер Тумсо Абдурахманаў, які жыве ў Швецыі, перастаў выходзіць на сувязь. Гэта вынікае з паведамленняў чачэнскай праваабарончай асацыяцыі «Вайфонд», якая знаходзіцца ў Швецыі, піша Meduza.io.

Не пазней за 1 снежня ў тэлеграме з'явіліся паведамленні аб забойстве Абдурахманава. Было апублікавана відэа з нібыта мёртвым блогерам, але ў каментарах некалькі карыстальнікаў сказалі, што на відэа іншы чалавек.

2 снежня прэс-сакратар асамблеі чачэнцаў Еўропы Шаміль Албакаў заявіў выданню «Каўказскі вузел», што дастойнай даверу інфармацыі аб гібелі Абдурахманава не паступала. «Па нашай інфармацыі, гэта няпраўда. Кажуць пра забойства маладога хлопца ў Швецыі, які жыў па суседстве з Тумсо. Але і гэта не пацверджана», — сказаў Албакаў.

Прадстаўнікі «Вайфонду» таксама сказалі «Каўказскаму вузлу», што не схільныя давяраць паведамленням пра гібель Абдурахманава. Пры гэтым у арганізацыі заявілі, што блогер ужо нейкі час не выходзіць на сувязь. 3-га снежня «Вайфонд» у сваім тэлеграм-канале паведаміў, што Абдурахманаў усё яшчэ не выйшаў на сувязь. Таксама больш не даступны яго брат Махмад Абдурахманаў.

Апошняе відэа на ютуб-канале Абдурахманава, у якога 475 тысяч падпісчыкаў, з'явілася 7 лістапада. У ім блогер распавёў пра пачатак працы палітычнай партыі «Голас Чачні». Як піша «Каўказскі вузел», звычайна Абдурахманаў публікуе свае ролікі прыкладна раз на тыдзень. Такіх працяглых перапынкаў на яго канале сёлета яшчэ не было.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
7
Абуральна
15
1
Хорошие люди живите!!!/адказаць/
03.12.2022
Не будем терять надежду,очень достойный человек. Смотрела с ним интервью,открыла для себя красоту народа Ичкерии
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930