Знайсці
03.12.2022 / 11:37РусŁacБел

Маск раскрыў частку дакументаў па ўтойванні Twitter артыкула пра сына Байдэна

Уладальнік сацыяльнай сеткі Twitter Ілан Маск размясціў у сваім профілі спасылку на ўнутраныя дакументы сацсеткі, якія апублікаваў журналіст Мэт Тэйбі. Яны ў тым ліку ўтрымліваюць інфармацыю пра гісторыю з ноўтбукам сына прэзідэнта ЗША Джо Байдэна Хантэра. Маск адзначыў, што частка фактаў прайшлі перад публікацыяй двайную праверку, піша РБК.

Фота: AP

Тэйбі назваў апублікаваныя матэрыялы «файламі Twitter». Па словах журналіста, у сацсетцы з кожным годам расла колькасць бар'ераў для распаўсюджвання інфармацыі, хоць першапачаткова Twitter задумваўся як месца, дзе такіх перашкодаў не будзе.

«Да 2020 года запыты ад звязаных суб'ектаў на выдаленне твітаў сталі звычайнай справай. Адзін кіраўнік пісаў іншаму: «Яшчэ на разгляд ад каманды Байдэна». Прыходзіў адказ: «Апрацавана», — сказана ў адным з твітаў Тэйбі, які ён пацвярджае скрынам з унутранай перапіскі кампаніі. Яна датавана 24 кастрычніка 2020-га, то-бок падзеі адбываліся незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.

Як адзначыў журналіст, «па распараджэнні палітычнай партыі» выдалялі публікацыі як звычайных карыстальнікаў, так і знакамітасцяў. Запыты паступалі не толькі ад Дэмакратычнай партыі, але і ад рэспубліканцаў, Адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа ў прыватнасці. Аднак арыентацыя была хутчэй на дэмакратаў, паказвае Тэйбі.

Таму, калі ў кастрычніку 2020-га з'явілася публікацыя New York Post аб сакрэтных электронных лістах, атрыманых з забытага ў рамонце ноўтбука Хантэра Байдэна, Twitter «прыняў надзвычайныя меры, каб схаваць [гэтую] гісторыю».

У прыватнасці, сацсетка выдаляла спасылкі на яе, размяшчала папярэджанні аб іх «небяспечнасці» і заблакавала іх перадачу праз асабістыя паведамленні. Выдаленне гісторыі патлумачылі тым, што яна парушала палітыку ў дачыненні да «ўзламаных матэрыялаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930