Знайсці
03.12.2022 / 12:1510РусŁacБел

Жыхарка Светлагорска трымае ў кватэры мікрасвінку. Паглядзіце, якая яна смешная і мілая

У Светлагорску жыве мікрапіг Аліўка — чароўная мініяцюрная свінка, якая памерам меншая за котку. Такога незвычайнага гадаванца завяла Юлія. Мясцовае выданне «Ранак» даведалася, як пажывае самая маленькая ў Беларусі дэкаратыўная хрушка і як суседнічае з бенгальскай коткай і двума брытанцамі.

Розныя жывёлы ў Юлі былі заўсёды: каты, сабакі, рыбкі і нават варона. Не дзіва, што з'явілася незвычайная свінка. Знаёмыя, кажа дзяўчына, здзіўляліся, казалі, што яна звар'яцела — аддаваць кучу грошай за нейкае парася? А яе мама пастаянна паўтарала:

«Што ты з ёй будзеш рабіць, калі вырасце велізарны кабан?

Раптам яна зусім не маленькая будзе? Яшчэ дзіка ў цябе ў кватэры не было!». Але размовы ніяк не паўплывалі на рашэнне Юлі завесці мікрапіга. Колькі каштуе гэта «задавальненне», гаспадыня маленькай Аліўкі не ўдакладніла, адзначыўшы, што цэннік нашмат большы за памеры парасяці. Але яно таго вартае, бо цяпер міні-свінка — усеагульная любіміца.

— Вядома, я баялася купляць мікрасвінку. Чытала, што людзей часта падманваюць, прадаюць звычайных нованароджаных парсючкоў пад выглядам мініпіга, сцвярджаючы, што ім ужо 3-4 месяцы. Мініпігі — не рэдкасць, яны ў многіх ёсць. Вырастаюць да прыстойных памераў — 50 і нават 90 кг, але людзі прывыкаюць да сваіх гадаванцаў і з радасцю трымаюць дома. Мініпіга мне не хацелася. Я хацела зусім маленькую хрушку, якая будзе як кот ці крыху большай. Даведалася, што такіх разводзяць у гадавальніку ў Сергіевым Пасадзе і загарэлася ідэяй купіць мікрапіга. Паўгода чакала ў чарзе сваю Аліўку. Трансферам яе прывезлі сюды.

Яна важыла каля 100 грам, малюсенькая, як мышка з пятачком.

Ці можна трымаць дома дэкаратыўнае парасяці? Так, прынамсі, не забаронена. У мяне сабака быў, яго трэба было рэгістраваць. А наконт свінак не чула, што трэба неяк гэта па паперах афармляць. Пашпарт, усе прышчэпкі, усе дакументы ў Аліўкі ёсць. Я магу з ёй нават і за мяжу ездзіць — у яе і міжнародны пашпарт маецца.

Па словах Юліі, Аліўка непатрабавальная. Раз на тыдзень яе мыюць дзіцячым шампунем.

У свіней няма потавых залоз і непрыемнага паху таксама няма. Праўда, пасля ежы трэба ўвесь час прамываць пятачок. Так што свінні максімальная ахайныя. Аліўка ходзіць у латок разам з катамі, нідзе не гадзіць. Шпалеры не грызе і мэблю таксама.

— Мяне зачапіла, што свінні ўваходзяць у пяцёрку самых разумных жывёл у свеце. Яны лёгка навучаюцца. У першы тыдзень Аліўка выконвала каманды «кругом», «стаяць», «ляжаць». Яна разумее, што нельга, ведае, што я яе гаспадар і заўсёды «хвосцікам» ідзе за мной. Я жартам сваім катам дома кажу: «Вучыцеся ў Аліўкі». У мяне жывуць бенгальская кошка і два брытанцы. Вось яны могуць і нашкодзіць, а Аліўка паводзіць сябе ўзорна. Ёй падабаецца гуляць з сабакамі. У мамы два шпіцы, вось з імі яна носіцца, гуляе. З імі весялей. Яшчэ вельмі любіць дзяцей, заўсёды ідзе да іх. Калі ў кватэры цішыня і ніхто з ёй не гуляе, то Аліўка кладзецца ў свой ложак спаць. Ноччу спіць, як толькі выключаецца святло. У яе свая падушачка з коўдрай, яна сама накрывае, спрабуе глыбей закапацца туды, каб толькі пятачок тырчаў.

У Аліўкі, як у любога «прыстойнага парасяці», ёсць аккаўнт у інстаграме. Падпісчыкі сочаць за жыццём, вядома ж, ставяць лайкі і пакідаюць прыемныя каментары.

— Адразу я завяла ёй інстаграм. Усе прасілі, каб здымала, як Аліўка жыве, што ў яе новага, як расце. А потым неяк улетку ў сваім тыктоку проста зрабіла нарэзку відэа. І гэтае відэа набрала больш за паўтара мільёна праглядаў. Мае ўласныя відэа набіраюць 200-300, а відэа парасяці — 200 тысяч і да мільёна. Вось так. Усім яна вельмі спадабалася.

— У свінак няма пачуцця сыці, таму Аліўка гатовая кругласутачна клянчыць ежу. Але раскормліваць яе нельга, інакш мікрапамеры ператворацца ў гіганцкія. Усё залежыць ад харчавання. Калі прытрымлівацца дыеты, то мікрапігі растуць да 10 кг. Гэта прыкладна памер дарослага ката. Але калі перакормліваць свінку, ды яшчэ і ўсім запар, то яна пойдзе ў рост звычайнай свінні. УКантакце ёсць супольнасць з мікрасвінкамі. Усе скідваюць туды фота сваіх гадаванцаў. Там ёсць парася Фёдар, ён важыць каля 90 кг. Вось так яго раскармілі.

У Аліўкі харчаванне тры разы на дзень: дзіцячая безмалочная каша беллактаўская па тры сталовыя лыжкі. Праэксперыментавалі неяк з помідоркай і ледзь выратавалі Аліўку. У яе паднялася тэмпература, было вельмі дрэнна. Я звярнулася ў ветклініку, дзе дактары выканалі ўсе рэкамендацыі заводчыка свінак, у якога я і купіла Аліўку, і выратавалі яе. Дзякуй ім вялікі.

Як аказалася, свінні не п'юць ваду. Для мяне гэта быў шок. Калі захварэла Аліўка, то прыйшлося прывучыць яе піць, таму што было моцнае абязводжванне. Чай салодзенькі любіць. А ваду піць не асабліва хоча.

У Беларусі гэта другі мікрапіг, дакладней, ужо адзіны. Сталічная Піксі жыла ў нашай краіне тры гады таму, і ўвесь гэты час тысячы падпісчыкаў сачылі за яе жыццём у тыктоку і інстаграме. Зусім нядаўна гэтай чароўнай малой — улюбёнкі публікі — не стала. Пасля няшчаснага выпадку Піксі не змагла ачуняць.

— За мікрасвінкамі трэба сачыць, як за маленькімі дзецьмі, каб не патрапілі ў якую-небудзь сітуацыю. А яшчэ трэба кантраляваць здароўе, каб не застудзіліся, напрыклад, пасля лазневых працэдур, не саплівіла. Узімку парася абавязкова трэба цёпла апранаць: куртачку, шапку і шкарпэткі — інакш гадаванец захварэе.

Аліўцы 7 месяцаў. Яна з Юляй практычна ўсюды.

— Мне было цікава, ці ёсць яшчэ мікрапігі ў Беларусі. На «Куфры» бачыла летам аб'яву, што прадаецца мініпіг паўгадовы. Патэлефанавала з цікаўнасці. Мужчына паведаміў, што жонцы зрабіў падарунак, замовіў дэкаратыўнае парася, а яно вырасла яшчэ большым, чым у хляве ў сваякоў. А вось інфармацыя пра такіх, як Алівачка, не траплялася. Ведаю, быццам нехта з Оршы хацеў купіць мікрапіга. Але так і не замовілі, можа, дорага здалося.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Реал Нейм/адказаць/
04.12.2022
Ох уж эти сублимации. Тетке необходим крепкий мужик и пару-тройку детей ,будет не до баловства со свиньей и стаей кошек.
0
и кто тут свинья?/адказаць/
04.12.2022
Реал Нейм, больше всего впечатлило фото 4 сверху или 5 снизу
там где микропиг целует жилистую руку мужика (?)
 
0
памяти жены бабарики посвещатсо/адказаць/
04.12.2022
"Ох уж эти сублимации" недавно узнала, что жена нашего общего друга ̶д̶и̶з̶а̶й̶н̶е̶р̶а̶ ̶н̶о̶ ̶э̶т̶о̶ ̶н̶е̶ ̶в̶а̶ж̶н̶о̶ занялась дайвингом но это не важно
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера