Знайсці
03.12.2022 / 00:061РусŁacБел

На дне Балтыйскага мора знайшлі тры патанулыя караблі XVIII стагоддзя

Дацкія археолагі знайшлі на дне Балтыйскага мора тры патанулыя караблі, якім больш за 300 гадоў. Як мяркуецца, два грузавыя судны — галандскія, адно — скандынаўскае. Пра гэта паведамляе кампанія JD-Contractor, якая дала навукоўцам падводнае абсталяванне.

Трохмерная рэканструкцыя аднаго з караблёў

Караблі выдатна захаваліся дзякуючы таму, што воды Балтыкі занадта прэсныя для карабельных чарвякоў. Драбы ляжаць на глыбіні 150 метраў. Археолагі зрабілі іх дэталізаваныя 3D-рэканструкцыі.

«Абломкі караблёў стаяць амаль гэтак жа, як і ў той дзень, калі яны затанулі сотні гадоў таму. Я ўсё жыццё займаюся дайвінгам і даследаваў сотні караблёў, якія пайшлі на дно, але ніколі не бачыў нічога падобнага», — заявіў кіраўнік экспедыцыі Герт Норман Андэрсан.

Фігура ў выглядзе драконавай галавы. Яна ўпрыгожвае нос аднаго з караблёў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
0
0
Дэтэктар сапраўднасьці/адказаць/
03.12.2022
Яны значна больш старэйшыя. Гэта тыя самыя караблі, што прывезьлі Палямона на Жамойць ! На зваротным шляху патрапілі ў шторм...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930