Знайсці
02.12.2022 / 21:192РусŁacБел

Кіева-Пячэрскую лаўру перарэгістравалі на карысць Праваслаўнай царквы Украіны. Але ёсць нюансы

Пра тое, што Кіева-Пячэрская лаўра цяпер зарэгістраваная на аўтакефальную Праваслаўную царкву Украіны, паведаміў прадстаўнік Царквы Яўстрацій Зора.

«Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны па пасадзе з'яўляецца свяшчэнна-архімандрытам, гэта значыць кананічным і духоўным кіраўніком Кіеўскай лаўры. Таксама рашэннем Сінода Блажэнны Мітрапаліт Епіфаній прызначаны ўзначальваць манастыр як юрыдычная асоба», — дадаў ён.

Сёння Уладзімір Зяленскі сваім указам забараніў ва Украіне дзейнасць рэлігійных арганізацый, афіляваных з цэнтрамі ўплыву ў Расіі. Пад дзеянне ўказа, як мяркуецца, патрапіць і Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату.

Да нядаўняга часу ўсе храмы комплекса Кіева-Пячэрскай лаўры кантраляваліся Маскоўскім патрыярхатам.

Пасля, праўда, міністр культуры Украіны Аляксандр Ткачэнка ў эфіры нацыянальнага тэлемарафона патлумачыў, што насамрэч пра змену ўладальніка Лаўры гаворка пакуль што не ідзе. Ён заявіў, што рэгістрацыя Свята-Успенскай Кіева-Пячэрскай Лаўры ў якасці манастыра ПЦУ тычыцца манастыра, які і раней знаходзіўся ў карыстанні ПЦУ.

«Цяпер гаворка не ідзе пра перадачу Кіева-Пячэрскай Лаўры, гаворка ідзе пра рэгістрацыю юрыдычнай асобы ў тым самым манастыры, царкве, якая і да гэтага часу знаходзілася ў карыстанні ПЦУ. Яна знаходзіцца на тэрыторыі верхняй лаўры. Змяняецца проста назва і ўдакладняецца адрас. Проста так супала, паколькі рэгістрацыя адбывалася на працягу пэўнага перыяду часу, што гэтая інфармацыя з'явілася сёння, зарэгістравана ў Дзяржрэестры», — заявіў ён.

У той жа час міністр адзначыў, што, згодна з рашэннем Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, урад мае два месяцы, каб «даследаваць, якім чынам выкарыстоўваецца дзяржаўная маёмасць у ніжняй лаўры самой УПЦ».

Чытайце таксама:

Пры ператрусах у Кіева-Пячэрскай лаўры знайшлі прарасійскую літаратуру, людзей з пашпартамі СССР і 100 тысяч даляраў

СБУ абшукала епархію УПЦ Маскоўскага патрыярхату і сцвярджае, што знайшла сведчанні здрады

Кіраўнік УПЦ мітрапаліт Ануфрый згадаў патрыярха Кірыла як кіраўнік аўтакефальнай Царквы. Але ёсць нюансы

Архіепіскап Еўстрацій: Ідэі Пуціна — гэта не загадкавасць рускай душы, не варыянт нормы, а абсалютнае зло — такое ж, якім некалі быў нацызм

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Гэць/адказаць/
02.12.2022
Давно уже нужно было выгнать московский филиал фсб в рясах.
02.12.2022
Так бы і ў Беларусі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера