Знайсці
02.12.2022 / 13:393РусŁacБел

Лукашэнка запатрабаваў спыніць рэформы ў адукацыі. Як і штогод

Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 снежня, што ў Беларусі час спыніць пастаянныя рэфармаванні і ўдасканаленні ў сферы адукацыі. «Акрамя падручнікаў. Якія вы будзеце ўдасканальваць, рэфармаваць, новыя пісаць, старыя мадэрнізаваць», — сказаў ён на нарадзе па пытанні ўступнай кампаніі 2023 года.

Як паведамляе прэс-служба, Лукашэнка звярнуў увагу, што частыя рэформы ў сферы адукацыі «ўжо абураюць нашых людзей». «Мяняць правілы гульні пастаянна нельга, — заявіў Лукашэнка. — Давайце нарэшце паставім кропку ў гэтай зацягнутай размове і пачнём руплівую працу».

Сярод апошніх навінак — увядзенне характарыстыкі выпускніка школы, у якой будуць не толькі ацэнкі.

Аляксандр Лукашэнка заклікае спыніць рэформы ў адукацыі практычна штогод цягам трох дзесяцігоддзяў свайго кіравання.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
02.12.2022
Нонсенс.
0
Без яго ведама мін адукацыі нават сраць не сядзе/адказаць/
02.12.2022
Сітуацыя наступная - царскі сынок скончыў школу і тут жа спыніліся рэформы…
0
Уладзімір/адказаць/
03.12.2022
Лічу гэта правільным. Даўно было трэба было спыніць гэтую вакханалію з новаўвядзеннямі ў адукацыю і далейшым паступленні ў СНУ і ВНУ.
Што гэта за адукацыя , калі без рэпетытара школьнік не можа паступіць у ВНУ?
Гэта азначае , што ў школе няма адукаваных настаўнікаў? Панабралі няма-ведама каго , невучаў і прахадзімцаў? Альбо спецыяльна не вучаць, каб потым за грошы вымагаць у абітурыентаў і іх бацькоў грошы? І , галоўнае, рэпетытары- тыя ж самыя настаўнікі, якія навучаюць у школе!
Гэта браткі ўжо карупцыя на дзяржаўным узроўні, падтрымліваемая і міністрамі і іх памагатымі.
Школа павінна даваць такі об'ем ведаў, каб абітурыент самастойна мог падрахтавацца да наступных экзаменаў. А калі не можа, то гэта былі ці дрэнныя настаўнікі, якія не маюць права быць такімі, альбо слабы абітурыент, і яму трэба пераглядзець свае магчымасці ў выбары прафесіі!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930