Знайсці
02.12.2022 / 08:221РусŁacБел

ISW: Лукашэнка не хоча ўступаць у вайну з Украінай і стварае інфармацыйны фон, каб супраціўляцца расійскаму ціску

Галоўнай тэмай сённяшняга бюлетэня вашынгтонскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) сталі заявы Аляксандра Лукашэнкі і яго міністра абароны Віктара Хрэніна аб ваенных пагрозах Беларусі з боку Украіны і НАТА.

Лукашэнка ў чацвер заявіў: «Украіна пад любой падставай, хутчэй за ўсё, спрабуе ўцягнуць войскі дзяржаў-членаў НАТА ў канфлікт. Усё гэта пацвярджаецца нядаўнімі падзеннямі ракет на тэрыторыю Польшчы». Хрэнін, са свайго боку, сказаў: «Не хачу, каб нехта палохаўся, што заўтра пачнецца вайна. І прэзідэнт падкрэсліў у сваім дакладзе: непасрэднай падрыхтоўкі да вайны няма».

Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі ў сераду заявіў у тэлеэфіры: «На сённяшні дзень мы не адзначаем там стварэння магутнай наступальнай групоўкі, якая была разгорнута на тэрыторыі Беларусі на працягу студзеня-лютага».

ISW у заявах Лукашэнкі бачыць дзве мэты. Першая — ствараць напружанасць на беларуска-ўкраінскай мяжы і тым самым прымушаць Украіну трымаць там буйныя ваенныя сілы, якія маглі б быць задзейнічаны на іншых напрамках.

Другую і больш важную мэту эксперты Інстытута прачытваюць у тым, што беларускія афіцыйныя асобы асноўны акцэнт робяць на нібы нарастаючай пагрозе Беларусі з боку Захаду. На іх думку, такім чынам Мінск стварае «інфармацыйныя ўмовы» для таго, каб супраціўляцца націску з боку Масквы для прамога ўдзелу беларускай арміі ў вайне з Украінай.

Верагоднасць прамога ўдзелу беларускіх войскаў у вайне ў ISW па-ранейшаму ацэньваюць як вельмі нізкую.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
5
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
0
Рука-твар/адказаць/
02.12.2022
Справа “адбелівацеля” жыве
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930