Знайсці
01.12.2022 / 19:12РусŁacБел

«Белавія» пачала лётаць у Дубай

Аднаўленне палётаў «Белавія» ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты анансавалася з верасня, цяпер гэтыя планы рэалізаваліся.

Згодна з раскладам, палёты плануюцца па панядзелках і чацвяргах: з Мінска — у 2:30 (прыбыццё ў 9:50 паводле мясцовага часу, які апярэджвае беларускі на адну гадзіну), з Дубая — у 10:50 (16:15).

Першы рэйс з Мінска ў Дубай ужо прыбыў. Вяртанне самалёта «Белавія» ў Мінск адбылося па раскладзе.

Па маршруце Дубай — Мінск — Дубай лётае таксама дзяржаўная авіякампанія Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Flydubai, якая аднавіла рэйсы 22 кастрычніка. Да 31 мая 2023 года палёты будуць штодзённымі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера