Знайсці
03.12.2022 / 15:11

Што паглядзець. «1899» — серыял, што застаецца загадкай да самага канца

Netflix выпусціў новы хіт — трылер «1899».

Фота: кадр з афіцыйнага трэйлера серыяла

Гэтая гісторыя з васьмі серый змяшчае ў сабе ашаламляльную колькасць таямніц і нечаканых паваротаў, што робіць «1899» ідэальным серыялам для запойнага прагляду некалькіх серый запар, сцвярджае The Verge.

«1899» — серыял, у якім можна пачуць некалькі моў. Яго падзеі адбываюцца на пасажырскім караблі ў 1899 (як нечакана) годзе, і карабель перавозіць групу людзей з Еўропы ў ЗША. Сярод іх французская пара маладых, задумлівы немец-капітан, іспанскі святар і яго распешчаны брат, маці і дачка з Кітая, вугальшчыкі з Польшчы і Англіі, бедныя датчане, якія запоўнілі ніжнюю палубу, і шмат іншых людзей. У цэнтры ўсяго гэтага вэрхалу знаходзіцца англічанка Маўра, якая вывучала медыцыну, але не можа быць практыкуючым доктарам, бо яна жанчына.

Як часта бывае ў такіх гісторыях, спачатку героі маюць не надта шмат супольнага паміж сабой, яны ўсе ад нечага збягаюць і хаваюць важную тайну. Кожная серыя пачынаецца з расказу пра аднаго з персанажаў, што дазваляе гледачам уявіць, хто гэты чалавек і чаму ён апынуўся на караблі. Такім чынам можна было б стварыць драматычную гісторыю, але «1899» не падыходзіць для дэтальнага раскрыцця характараў, бо падзеі ў ім надта хутка робяцца незвычайнымі.

Калі група людзей застаецца адна на караблі, не дзіва, што вакол іх пачынаюць адбывацца незвычайныя рэчы, і з часам усё робіцца яшчэ больш заблытаным. Карабель уступае ў кантакт з «Праметэем», падобным да яго ж суднам, якое загадкавым чынам затанула чатыры месяцы таму. Навокал, магчыма, блукаюць прывіды, а туман там стаіць такі густы, што яму пазайздросціў бы сам Стывен Кінг. Ёсць персанажы са страчанымі ўспамінамі і няяснымі матывамі, а калі людзі паміраюць і ўспыхвае гнеў, нават пачынаецца бунт. Але гэтыя раннія таямніцы паступова цьмянеюць у параўнанні з тым, што насамрэч хавае за сабой серыял.

Ёсць у пабудове серыяла некалькі дзіўных рэчаў. Яго стваральнікі чамусьці вырашылі заканчваць кожную серыю класічнымі рок-кампазіцыямі, і гэтыя песні гучаць вельмі недарэчна на фоне астатніх мелодый саўндтрэка. А яшчэ персанажы вельмі любяць весці маналогі перад людзьмі, якія не разумеюць іх мову і таму абсалютна не ўяўляюць, што ім кажуць. Можа, гэта і добрыя маналогі, але цяжка паверыць, што іншыя пасажыры будуць сядзець і ківаць, калі не разумеюць ні слова. Таксама трэба папярэдзіць, што «1899» — гэта даволі цёмная і змрочная гісторыя, у якой мала гумару і ёсць адзін вельмі цяжкі эпізод сэксуальнага гвалту.

Тым не менш, гэта ідэальнае шоу для фанатаў містыкі, такое, пра якое прыемна гаварыць, нават калі вас не задавальняе фінал. Мала што можа лепш адцягнуць увагу ад бытавых спраў, чым пытанне, чаму на караблі-прывідзе мільгаюць жукі або чаму твар аднаго з членаў экіпажа не зажывае.

Рэйтынг на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 7,7/10

Rotten Tomatoes — 79% (крытыкі), 75% (гледачы)

«Перыферыйныя прылады» (The Peripheral) — фантастычны серыял ад стваральнікаў «Свету Дзікага Захаду»

Куды схадзіць: шалёны гайд па сучасным мастацтве і яшчэ 8 класных івэнтаў для аматараў кіно

Што паглядзець. «Англічанка» (The English) — найлепшы вестэрн за доўгі час

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28