Знайсці
01.12.2022 / 10:17РусŁacБел

Брытанская разведка: Удары па энергетыцы Украіны — рэалізацыя стратэгіі па падаўленні волі да супраціву

Ваенная разведка Мінабароны Вялікабрытаніі ўбачыла ў масіраваных ударах Расіі, якія з 10 кастрычніка наносіліся па энергетычнай сетцы Украіны, рэалізацыю канцэпцыі стратэгічнай аперацыі па знішчэнні крытычна важных аб'ектаў, якая, па яе даных, ёсць у расійскай ваеннай дактрыне, піша РБК-Украіна.

Верагодна, гэта першы прыклад таго, як Расія спрабуе рэалізаваць канцэпцыю, мяркуюць аўтары штодзённай зводкі брытанскай разведкі.

Расія меркавала, што гэтая канцэпцыя будзе рэалізавана з дапамогай ракет вялікай далёкасці падчас нанясення ўдараў па крытычна важнай нацыянальнай інфраструктуры, а не па Узброеных сілах. Задача — дэмаралізаваць насельніцтва і, у канчатковым выніку, прымусіць лідараў дзяржавы капітуляваць.

Удары Расіі працягваюць выклікаць перабоі з электраэнергіяй, што прыводзіць да масавых гуманітарных праблем па ўсёй Украіне.

Брытанская разведка ставіць пад сумнеў эфектыўнасць гэтай стратэгіі, паколькі, па яе даных, Расія, верагодна, ужо зрасходавала вялікую частку сваіх ракет. А матэрыяльны і псіхалагічны эфект ад удараў, хутчэй за ўсё, будзе меншы, чым калі б яны былі ў пачатковы перыяд вайны, так як украінцы мабілізаваліся, вынікае са зводкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930