Знайсці
01.12.2022 / 07:541РусŁacБел

Яшчэ аднаго знаўцу «Што? Дзе? Калі?» абвясцілі ў вышук

МУС Расіі шукае адваката Ілью Новікава. Картка з яго данымі з’явілася ў базе вышуку ведамства, піша РБК.

Елена Зеленская и ребенокЕлена Зеленская и ребенок

З 2002 па 2016 гады Новікаў граў у «Што? Дзе? Калі?», але быў вымушаны пакінуць клуб з-за таго, што ён стаў адвакатам палоннай украінкі Надзеі Саўчанка. Пасля ён з’ехаў ва Украіну, дзе абараняў экс-прэзідэнта краіны Пятра Парашэнку.

Пасля пачатку вайны Новікаў уступіў у тэрабарону Кіева, а таксама актыўна публічна крытыкаваў РФ. Да абвяшчэння ў вышук яго ў Расіі прызналі «інаагентам».

Новікаў стаў другім знаўцам «Што? Дзе? Калі?», аб’яўленым у вышук. Першым быў Раўшан Аскераў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ramirez/адказаць/
01.12.2022
Вот он - совесть российского народа!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера