Знайсці
30.11.2022 / 19:514РусŁacБел

Як цяпер выглядае скульптура Дзевы Марыі з дэмантаванага фасада Зембінскага касцёла ФОТА

Фота дэмантаванай скульптуры апублікаваў тэлеграм-канал «Спадчына». Як выглядае, цэлай яе захаваць не ўдалося.

400-гадовы касцёл у Зембіне са скульптурай Божай Маці на франтоне — адзін з апошніх аб'ектаў барока, пабудаваных на тэрыторыі Беларусі. Спецыялісты лічаць, што будынак быў узведзены ордэнам дамініканцаў у пачатку XVII стагоддзя. Першапачаткова пабудова была драўлянай і ў ёй жылі дамініканскія манахі. Калі ж у пачатку XVIII стагоддзя храм згарэў, то яго пабудавалі наноў ужо цагляным.

Касцёл дзейнічаў да 1932 года, пасля чаго яго закрылі савецкія ўлады. З тых часоў будынак не выкарыстоўваўся. У 2010 годзе руіны касцёла збіраліся знесці барысаўскія ўлады, аднак тады валанцёры прадухілілі знос. Але ніякіх мер па прадухіленні далейшага разбурэння не рабілася.

Вясной 2022 года частка фасада касцёла абрынулася і ён стаў уяўляць рэальную небяспеку. У выніку яго вырашылі проста разабраць. Спачатку ішла гаворка нават пра тое, што будынак разбяруць цалкам, але, здаецца, абмяжуюцца толькі фасадам. 

Адзінае, што было адразу вырашана захаваць — скульптуру Дзевы Марыі. Падчас дэмантажу касцёла яе часова змясцілі ў музей. Але, як выглядае, не цалкам, а кавалкамі.

Так выглядала скульптура на фасадзе раней

Чытайце таксама:

Касцёл у Зембіне пачалі зносіць

Разбяруць па цаглінцы. Вырашаны лёс старажытнага касцёла ў Зембіне

Пасля абрушэння сцяны касцёла ў Зембіне на дарозе побач з ім перакрылі рух. Што будзе далей са святыняй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
злы/адказаць/
30.11.2022
Проста ганьба. Крыварукі чортавы
0
Максим Дизайнер/адказаць/
30.11.2022
Вот и все, даже скульптуру не сохранили. Теперь можно сносить под корень. В стране атеистов не может быть по другому.
0
Анатоль/адказаць/
01.12.2022
Максим Дизайнер, сатаністаў. Атэізм прыдумалі вырадкі, каб абгрунтаваць свой пафігізм. Ты альбо з Богам альбо з д’яблам і іншага ня дадзена, а ходзіш ты ў касцел ці ў кірху ці ў царкву ці ня ходзіш гэта ўжо троху іншая справа
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера