Знайсці
04.12.2022 / 14:021РусŁacБел

Як складваць адзенне? Пяць практычных метадаў

Калі вы пачняце добра складваць адзенне, зможаце змяшчаць больш рэчаў у чамадан, радзей карыстацца прасам і ўвогуле даўжэй захоўваць рэчы ў добрым стане. Прапануем пяць карысных падказак.

Фота: pixabay.com

Складваем блузы і кашулі — 1 варыянт

Ёсць некалькі спосабаў, як справіцца з гэтай задачай. Калі мы складваем світшоты, кашулі або блузкі, то робім упор на рукавы, той жа прынцып дзейнічае і са швэдрамі.

Дык як жа даць рады адзенню з рукавамі? Першы спосаб — памясціць рукавы пад саму блузу ці кашулю. Пачніце з таго, што разгладзьце адзенне, каб на ім не было складак, потым памясціце рукавы пад адзенне — павінен атрымацца своеасаблівы прастакутнік. Потым кофту можна паўторна скласці спачатку ўздоўж доўгага краю, а потым — упоперак.

Магчыма, гэта не надта эстэтычны спосаб, але эфектыўны. Ідэя ў тым, каб прывесці вопратку да выгляду геаметрычнай фігуры (часцей за ўсё прастакутніка), а потым скласці да патрэбнага памеру.

Складваем блузы і кашулі — 2 варыянт

Больш прывабна выглядаюць кашулі, складзеныя такім чынам, каб каўнерык знаходзіўся зверху. Гэты метад выкарыстоўваюць, напрыклад, для дэманстрацыі кашуль у скрынцы ці на паліцы магазіна. Вось як ён працуе:

  • павярніце кашулю заднім бокам да сябе,
  • разгладзьце паверхню,
  • загніце да сярэдзіны адзін бок кашулі,
  • накладзіце рукаў на загнуты бок, сумясціўшы яго край з краем бока кашулі,
  • паўтарыце гэта ж самае з іншым бокам кашулі,
  • у думках падзяліце кашулю ўпоперак на тры роўныя часткі і двойчы складзіце яе па пазначаных лініях.

Не толькі прастакутнік

Майкі і футболкі можна складваць гэтак жа, як і блузы з кашулямі, з улікам таго, што яны не маюць рукавоў. Але ж не абавязкова, каб у выніку атрымліваўся прастакутнік, можна і скруціць адзенне ў валік. Тады размяшчайце адзенне вертыкальна на паліцы. Гэты спосаб добра пасуе да камод з неглыбокімі шуфлядамі, але ж можна выкарыстоўваць яго і на звычайных паліцах у шафе — толькі пастаўце туды стэлажы або карзіны.

Складваем штаны

Перш за ўсё, складзіце штаны напалову ўздоўж штанін. З аднаго боку, у верхняй частцы штаноў, будзе выступаючая частка, трэба пакласці яе пад штаніну, каб атрымаўся максімальна роўны прастакутнік. Далей складзіце штаны напалову два разы запар.

І зноў, не абавязкова складваць штаны так, каб у выніку атрымаць прастакутнік. Пасля таго, як атрымаеце першапачатковы прастакутнік, можаце паступова скруціць вопратку так, каб атрымаўся цвёрды валік.

Складваем шкарпэткі

Трымаць у належным стане шкарпэткі і бялізну не надта цяжка, але ж можна і тут палегчыць сабе жыццё. Першы варыянт складвання шкарпэтак родам з арміі. Разгладзьце абедзве шкарпэткі і пакладзіце іх адна на адну, а потым згарніце ў валік, пачынаючы з пальцаў. Потым, калі валік будзе гатовы, проста выверніце верхнюю частку адной шкарпэткі так, каб яна закрывала хаця б трохі верхняй часткі абедзвюх шкарпэтак.

Іншы метад — складванне шкарпэтак крыж-накрыж. Пакладзіце шкарпэткі адну на другую ў выглядзе крыжа такім чынам, каб у цэнтры была пятка, і перамясціце часткі ніжняй шкарпэткі на перакрыжаванне. Паўтарыце аналагічныя дзеянні з другой шкарпэткай. Такім чынам у вас атрымаецца акуратны прастакутнік, ды і шкарпэткі не згубяцца.

Чытайце таксама:

Дадайце трохі кавы ў пральную машыну і гэта дапаможа захаваць колер. Якім чынам?

«Дзе ты згубіў штаны?» У моду ўваходзіць празрыстае адзенне — і нават ніжняя бялізна

Для чаго выкарыстоўваецца трэці адсек у пральнай машыне? Вы можаце здзівіцца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
10
04.12.2022
Vo heta ja zanatuju ! Nienavidžu zbirac` valizu.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930