Знайсці
30.11.2022 / 16:43 4

Пералом у настроях расіян: хочуць перамоў з Украінай, а не працягу вайны

Расійскія ўлады заўважылі зніжэнне грамадскай падтрымкі вайны на фоне пастаянных паражэнняў на фронце і мабілізацыі. У распараджэнне «Медузы» патрапілі вынікі апошняга закрытага сацапытання, праведзенага Федэральнай службай аховы (такія даследаванні робяцца на замове Крамля і толькі для ўнутранага карыстання). Па гэтых даных, за мірныя перамовы з Украінай цяпер выступае каля 55% расіян, а за працяг вайны — толькі 25%.

Фота: Андрэй Андрыенка, AP

Гэтыя лічбы ў цэлым супадаюць з вынікамі кастрычніцкага апытання «Левада-Цэнтра», адзінага буйнога незалежнага сацыялагічнага цэнтра ў Расіі. У справаздачы «Левады» «за» і «хутчэй, за» мірныя перамовы выступіла 57% рэспандэнтаў; «за» і «хутчэй, за» працяг баявых дзеянняў — 27%.

Пры гэтым, мяркуючы па закрытых сацапытаннях ФСА, стаўленне расіян да вайны рэзка пагоршылася менавіта апошнім часам. Яшчэ ў ліпені 2022 года апытанні паказвалі, што за мір з Украінай выступае толькі 30% расіян.

Па словах дзвюх крыніц «Медузы», блізкіх да адміністрацыі прэзідэнта (АП), па гэтай прычыне расійскія ўлады плануюць абмежаваць колькасць адкрытых апытанняў аб адносінах расіян да вайны (раней іх, напрыклад, рэгулярна праводзіў дзяржаўны ВЦІОМ).

«Намераць цяпер можна ўсякага, лепш гэтага не рабіць», — падкрэсліла крыніца «Медузы», блізкая да Крамля. Адзін з паліттэхнолагаў таксама заявіў, што цяпер «дынаміку [адносіны расіян да вайны] лепш не даваць».

Дырэктар «Левада-Цэнтра» Дзяніс Волкаў у размове з «Медузай» паказвае, што колькасць расіян, якія выступаюць за перамовы з Украінай, пачала хутка расці пасля абвяшчэння мабілізацыі 21 верасня:

«Гэта нежаданне грамадзян асабіста ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях. Іх падтрымка [баявых дзеянняў] застаецца высокай, але жаданне асабіста ў гэтым удзельнічаць у людзей даволі невялікае.

Акрамя таго, падтрымка з самага пачатку была дэкларатыўнай на фоне таго, што людзі гэта ўспрымалі як нешта іх не датычнае — «жыццё працягваецца і нават наладжваецца». Цяпер рызыка вырасла і людзі хочуць, каб перамовы ўжо пачаліся. Пры гэтым пакуль большасць усё роўна пакідае гэта на водкуп улады: «Мы хацелі б, але вырашаць будуць яны».

Сацыёлаг Рыгор Юдзін у размове з «Медузай» таксама звязаў рост колькасці прыхільнікаў перамоў з мабілізацыяй. Паводле яго ацэнкі, восенню расіяне сутыкнуліся з «разбурэннем штодзённасці і адчуваннем небяспекі». Яшчэ адным аргументам для расіян на карысць перамоў Юдзін лічыць «страту веры ў перамогу праз паразы на фронце і адсутнасць пераканаўчай тэорыі таго, як менавіта Расія пераможа».

«Пры гэтым я не здзіўлюся, калі гэта спалучаецца з вострым адчуваннем небяспекі для краіны. У тым сэнсе, што перамовы і [наступная] легалізацыя анексіі [новых украінскіх тэрыторый] павінны засцерагчы краіну», — дадаў ён.

На думку Юдзіна, такую незадаволенасць ходам вайны можна назваць, хутчэй, «апатычнай». Тым не менш ён не выключыў магчымасць антываенных пратэстаў, бо «пратэсты ўзнікаюць не таму, што людзі нешта думаюць, а таму што для іх узнікаюць магчымасці. Пратэсны патэнцыял у Расіі і без таго вельмі высокі. Калі з'явяцца магчымасці, будуць пратэсты. Цалкам магчыма, што чакаць засталося не так доўга».

Як кажуць крыніцы «Медузы», блізкія да Крамля, самі ўлады не вельмі вераць, што ў бліжэйшы час у Расіі разгорнуцца масавыя антываенныя выступленні.

Зрэшты, суразмоўцы прызнаюць, што цяпер «сітуацыю лепш не падаграваць і не раздражняць людзей лішні раз». Паводле інфармацыі крыніц «Медузы«, дзяржаўныя і праўладныя СМІ ўжо атрымалі рэкамендацыі «не педаляваць тэму вайны» — і засяродзіцца на «больш пазітыўным парадку».

Палітолаг Уладзімір Гельман заяўляе, што дынаміка стаўлення расіян да вайны наўрад ці падштурхне расійскія ўлады да адэкватных перамоў з Украінай. Мяркуючы па ўсім, расійскі бок «не гатовы ісці на саступкі». «Ды і ў цэлым перспектывы перамоў залежаць ад ходу баявых дзеянняў, а зусім не ад пераваг удзельнікаў апытанняў», — нагадвае Гельман.

Як раней пісалася, Пуцін сапраўды не гатовы адмаўляцца ад дамаганняў украінскіх тэрыторый, а сваімі намёкамі на перамовы ён толькі спрабуе выйграць час для падрыхтоўкі новага наступу. Як сцвярджаюць крыніцы, блізкія да Крамля, ад сваіх планаў Пуцін не адмовіўся — і зімой у Расіі магчымая «новая хваля» мабілізацыі. Наколькі масавай яна будзе, невядома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Мойша / адказаць
30.11.2022
Тое, што хоча чэлядзь ня важна, цар-бацюшка ведае ўсе лепш.
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына / адказаць
30.11.2022
Толькі поўны сыход русні з усіх акупаваных украінскіх абшараў. Выплата рэпарацый, перадача Кубані Украіне, міжнародны суд над тэрарыстамі ў Марыўпалі!
1
Штейтел / адказаць
02.12.2022
Юзик сидел бы на своей станции. Местечковое мышление.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28