Знайсці
30.11.2022 / 16:072РусŁacБел

Затрыманыя ў Швецыі расіяне аказаліся часткай сеткі ГРУ па абходзе санкцый

Іх затрыманне было падобна да эпізоду з амерыканскіх баевікоў. Раніцай 22 лістапада ў небе над вілай каля Стакгольма амаль шасцідзесяцігадовай пары з’явіліся верталёты. У наступную хвіліну байцы спецназа спусціліся на вяроўках проста на балкон вілы і закавалі расіян у кайданкі. Паводле шведскай паліцыі, дзейнічаць трэба было хутка, каб яны не паспелі «спусціць дакументы ва ўнітаз або знішчыць камп'ютары». Шведская пракуратура падазрае сужэнцаў у шпіянажы, сувязях з ГРУ і набыцці забароненай тэхнікі для расійскай ваеннай прамысловасці.

 

Віла Скварцовых. Фота: Expressen

Сямейную пару з Расіі Сяргея Скварцова і Алену Кулькову падазраюць у шпіянажы супраць ЗША і Швецыі на карысць Расіі. Цэнтр «Дасье», шведская газета Expressen і эстонскае выданне Delfi разбіраліся, чым на самай справе займаліся расійскія «нелегалы» ў Швецыі.

Сяргей Скварцоў і Алена Кулькова

Яны жылі ў Швецыі з 1999 года і, акрамя расійскага, маюць шведскае грамадзянства. У абаіх — адукацыя ў сферы электронікі. Сяргей Скварцоў, пасля заканчэння Маскоўскага энергетычнага інстытута, працаваў у НДІ «Усход» — «стратэгічным партнёры дзяржавы ў галіне інфармацыйных тэхналогій» — і савецка-амерыканскім прадпрыемстве «Дыялог».

Вобшук на віле. Фота: Expressen

Да арышту сужэнцы жылі, здавалася б, звычайным жыццём у ціхім прыгарадзе Стакгольма. Туды яны пераехалі ў 2015 годзе, назбіраўшы на ўчастак зямлі і вілу ля возера. Да гэтага муж і жонка жылі ў кватэры ў не самым прэстыжным раёне сталіцы.

Па словах знаёмага сямʼі, з якім паразмаўляла Expressen, Скварцоў часта ездзіў у Маскву на працу. Да 2011 года ён атрымліваў пенсіённыя выплаты ад расійскай кампаніі, што вынікае з выпіскі пенсіённага фонду.

Ён таксама валодаў некалькімі кампаніямі і кватэрай у Маскве.

Па даных выданняў The Insider і Bellingcat, па адным з адрасоў рэгістрацыі Скварцова, Кульковай і яе дачкі Ганны — вул. Зорге, д. 36 у Маскве — з імі суседнічалі некалькі супрацоўнікаў ГРУ, у тым ліку генерал-маёр Дзяніс Сяргееў, які прымаў удзел у атручванні экс-афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.

У Швецыі Ганна Рун-Кулькова, паводле звестак расследавальнікаў, жыла з былым кіраўніком аднаго з аддзелаў шведскай ваеннай разведкі.

У адной з сацсетак Скварцоў пазначаны ў якасці дырэктара кампаніі BDT Stockholm AB, якая спецыялізуецца на вытворчасці, тэсціраванні, экспарце і імпарце электронных кампанентаў. Апроч іншага, кампанія займалася экспартам у Расію.

Гэтая шведская кампанія — толькі адно звяно буйной расійскай сеткі, якая закупляе падсанкцыйныя тэхналогіі і камплектуючыя для расійскай ваеннай прамысловасці. Да такой высновы цэнтр «Дасье» прыйшоў, вывучыўшы ўладальнікаў і сувязі кампаній Скварцова.

Апроч фірмы BDT Stockholm AB, са Скварцовым афіляваныя як мінімум дзве шведскія кампаніі. Пры бліжэйшым разглядзе, кожная задзейнічана ў заблытаным павуцінні аднайменных структур і афіляваных асоб, нітачкі ад якіх вядуць да расійскай ваеннай прамысловасці.

Больш падрабязна чытайце тут.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
66
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
4
30.11.2022
"Раніцай 22 лістапада ў небе над вілай каля Стакгольма амаль шасцідзесяцігадовай пары з’явіліся верталёты" Для шасцідзесяцігадовых выглядаюць вельмі добра. Што яны там пьюць? Навічок?
1
Реал Нейм/адказаць/
30.11.2022
КХ, На самом деле 60-ти летняя была вилла . Что там правда из остального ,известно только тем ,кто взрывал северный поток .
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930