Знайсці
30.11.2022 / 14:455РусŁacБел

Французскі багет трапіў у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Пра тое, што заяўка на ўнясенне пшанічнага хлеба ў гэты пералік будзе пададзеная, паведамлялася яшчэ ў 2021 годзе.

Францыя разглядала трох кандыдатаў на папаўненне спіса: парыжскія дахі, свята вінаробства ў камуне Арбуа ў Бургундыі і багет. Перамог апошні.

Паводле даных канфедэрацыі пекараў і кандытараў, штодня французы купляюць каля дванаццаці мільёнаў такіх вырабаў. У краіне таксама праводзіцца конкурс на лепшы багет. Пекар, які перамагае, на год становіцца пастаўшчыком хлеба ў рэзідэнцыю прэзідэнта Францыі — Елісейскі палац.

За ўнясенне багета ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2018 годзе выступаў Эманюэль Макрон, заяўляючы, што гэты выраб — прадмет зайздрасці ўсяго свету.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
30.11.2022
Юзік са станцыі Крулеўшчына, з дранікамі апярэдзяць хутчэй летувісы
0
Праснак - проста смак/адказаць/
30.11.2022
Юзік са станцыі Крулеўшчына, праснакі, толькі праснакі ! Гэта наша ўсё. Памятаеце, як бадзёра раней радзіва спявала: "на работу бабы ходзяць праснакі бяруць з сабой..." Ды й мужчыны йшлі ў поле касіць - несьлі праснакі, закруціўшы ў ільняны ласкут... Нідзе праснакі не пяклі, нават у Швайцарыі, толькі ў нас...
0
Максим Дизайнер/адказаць/
30.11.2022
Юзік са станцыі Крулеўшчына

Ваши драники - блюдо национальной кухни многих стран. А еще это просто сочащийся жиром крахмал. Но даже приготовить такое простое блюдо типа наши хозяюшки нормально не умеют.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930