Знайсці
30.11.2022 / 13:27РусŁacБел

Жыхару Жабінкі далі паўтара года калоніі за абразу Лукашэнкі і Эйсмант

Суд Бярозаўскага раёна вынес прысуд жыхару Жабінкі Аляксею Міхнюку, абвінаваціўшы яго ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), піша «Вясна».

Суд Бярозаўскага раёна. Фота: bereza.by

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Кавалевіч.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Аляксей Міхнюк з неўстаноўленай прылады ў экстрэмісцкіх чатах у Telegram неаднаразова размяшчаў паведамленні, якія супярэчаць агульначалавечай маралі і пры гэтым змяшчаюць выказванні ў непрыстойнай форме, якія зневажаюць гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі. Таксама абвінавачваны размяшчаў абразы ў адрас прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлі Эйсмант.

У ходзе судовага працэсу Міхнюк сваю віну ў здзейсненым прызнаў і раскаяўся.

Суд Бярозаўскага раёна вынес абвінаваўчы прысуд, прысудзіўшы Аляксею Міхнюку пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930